Zамор'е
07.04.2011
—
Новости Общества
|
Ажанілі прынца без прынца
У мінулую пятніцу на вуліцах Лондана прайшлі прыбраныя і шчаслівыя маладыя. Народ здзіўлена ўглядаўся ў знаёмыя твары і здзіўляўся: "Быццам бы вяселле прынца Уільяма і Кейт Мідлтан прызначана на канец красавіка..." Увогуле першакрасавіцкі розыгрыш атрымаўся на славу.
Вер і спадзявайся Выратаваны японскі сабака ўз'яднаўся з гаспадаром Сабака, якога выратавалі праз тры тыдні пасля разбуральнага землятрусу ў Японіі, вярнуўся да свайго гаспадара. Уз'яднанне сабакі і яго ўладальніка адбылося ў панядзелак, праз некалькі дзён пасля таго, як жывёлу прывезлі ў заалагічны цэнтр прэфектуры Міягі. Паводле слоў гаспадара сабакі па мянушцы Бань, ён убачыў свайго ўлюбёнца ў тэлевізійным рэпартажы, прысвечаным выратавальнай аперацыі, разгорнутай у пацярпелых ад землятрусу і цунамі раёнах. Калі ўладальнік сабакі ўбачыў яго па тэлевізары, ён пазнаў яго і тут жа звязаўся з прадстаўнікамі ўстановы для жывёл. Сабака Бань быў выратаваны 1 красавіка, у першы дзень найбуйнейшай пошукава-выратавальнай аперацыі ў гісторыі Японіі. Жывёла была заўважана выратавальнікамі з паветра — сабака дрэйфаваў на даху разбуранай хаты. У самой хаце людзей не было. Калі сабаку знайшлі, яго адправілі на сушу, а затым перадалі ў спецустанову для жывёл. Па словах супрацоўнікаў заалагічнага цэнтра, пад іх апекай застаюцца яшчэ дзясяткі сабак і кошак, якія апынуліся без сваіх гаспадароў у выніку землятрусу. Паводле апошніх звестак, ахвярамі стыхійнага бедства ў Японіі стала больш за 12 тысяч чалавек. Без вестак прапаўшымі лічацца амаль 15,5 тысячы чалавек. Арні стане... мульцяшкай Арнольд Шварцэнегер, які доўгі час інтрыгаваў грамадскасць заявамі пра сваё хуткае вяртанне ў кіно, знайшоў сабе ролю па душы. Пасля заканчэння губернатарскага тэрміну "Жалезны Арні" вырашыў стаць супергероeм па мянушцы "Губернатар".
Kінаманы гэтай навіной злёгку шакіраваныя, бо ад Шварцэнэгера чакалі чаго заўгодна, але не мультсерыяла. Сам жа ён ад праекта ў захапленні. Сюжэт незвычайны і спалучае рэальныя факты з жыцця былога палітыка з выдуманымі падзеямі. Паводле задумкі, пасля заканчэння губернатарскага тэрміну "Жалезны Арні" вырашае прысвяціць сябе барацьбе са злачыннасцю і становіцца супергероeм па мянушцы "Губернатар". Ён ператварае свой дом у цэнтр па проціборстве злу, набірае каманду аднадумцаў, назапашвае мноства гаджэтаў, супермабіляў і ідзе знішчаць тэрарыстаў і бандытаў. Асноўным супернікам галоўнага героя становіцца таямнічая злачынная арганізацыя G.І.R.L.І.E. (Gangsters Іmposters Racketeers Lіars & Іrredeemable Ex-con — "Гангста-Нелегала-Рэкеціра-Хлусы і Непапраўныя Экс-злачынцы"). У назве арганізацыі зашыфравана гульня слоў, заснаваная на памятным выказванні Шварцэнэгера часоў яго губернатарства. Неяк ён заявіў, што моцная палова чалавецтва ва кабінетах улады цяпер стала занадта "gіrlіe" — жаноцкай, з нетрадыцыйнай арыентацыяй. Бі, каб пух ляцеў! Тысячы людзей, узброеных падушкамі, выйшлі 2 красавіка на вуліцы, каб ад душы пабіць суседа і запоўніць паветра пухам і пер'ем. Такія флэш-мобы праводзяцца ўжо некалькі гадоў у шматлікіх гарадах свету ў першую суботу другога месяца вясны. Летась баі падушкамі прайшлі ў ста пяцідзесяці гарадах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ажанілі прынца без прынца У мінулую пятніцу на вуліцах Лондана прайшлі прыбраныя і шчаслівыя маладыя. Народ здзіўлена ўглядаўся ў знаёмыя твары і здзіўляўся:... |
|