Бярозавік "пайшоў"!
09.04.2011
—
Новости Общества
|
Лясгасы ўжо чатырох абласцей вядуць нарыхтоўку бярозавага соку. Нарыхтавана каля 700 тон гэтага прыроднага напою, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Больш за іншых бярозавіку "атрымалі" лясгасы Брэстчыны, якая і першай прыступіла да нарыхтовак. Віцебская і Магілёўская вобласці далучацца да астатніх у бліжэйшы час — як толькі ў гэтых рэгіёнах установіцца станоўчая тэмпература ў начны час сутак. Нагадваем, работнікі лясной гаспадаркі гатовыя аказаць дапамогу ўсім, хто звернецца ў лясніцтва адносна нарыхтоўкі соку. Спецыялісты пакажуць ім адмыслова адведзеныя для гэтага ўчасткі, правядуць інструктаж. Ахвотныя могуць набыць і ўжо нарыхтаваны бярозавік па цане ў сярэднім 250 рублёў (без ПДВ) за адзін літр. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лясгасы ўжо чатырох абласцей вядуць нарыхтоўку бярозавага соку. Нарыхтавана каля 700 тон гэтага прыроднага напою, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной...
|
|