Заробленае на суботніку — пацярпелым
15.04.2011
—
Новости Общества
|
Традыцыя рабочай суботы існуе ўжо амаль сто гадоў. Лічыцца, што першы суботнік прайшоў 12 красавіка 1919 года. Аднак слова "суботнік", якое ўзнікла яшчэ ў савецкі час, у нашы дні набыло новую афарбоўку. Беларусы сёння ўсё часцей параўноўваюць суботнік са звычаем талакі — вырашэннем праблем разам, усёй грамадой. У гэтым, 2011 годзе, рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 16 красавіка. Людзі будуць працаваць на рабочых месцах або добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан тэрыторыі населеных пунктаў, мемарыяльныя комплексы, мясціны баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны. 12 красавіка Мінгарвыканкам унёс прапанову ў Адміністрацыю Прэзідэнта аб тым, каб частка заробленых на суботніку сродкаў была накіравана на аказанне дапамогі пацярпелым 11 красавіка ў Мінску і аднаўленне станцыі метро "Кастрычніцкая". Гомельская гарадская арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання БРСМ такое рашэнне прыняла ўжо — яна пералічыць сродкі, заробленыя 16 красавіка, у дапамогу сем'ям загінулых і пацярпелых у час тэракта ў метро. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыя рабочай суботы існуе ўжо амаль сто гадоў. Лічыцца, што першы суботнік прайшоў 12 красавіка 1919 года. Аднак слова "суботнік", якое ўзнікла яшчэ ў савецкі... |
|