Ніякага казіно ў беларускім пасольстве ў Маскве няма і быць не магло
15.04.2011
—
Новости Общества
|
Пра гэта гаворыцца ў каментарыі начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных у сувязі з публікацыяй у газеце "Известия" ад 14 красавіка 2011 года, паведамляе БЕЛТА. "Калі б журналіст газеты "Известия" звярнуўся да пасла Беларусі з гэтым пытаннем, то неадкладна атрымаў бы поўны і вычарпальны адказ. Тым не менш газета вырашыла распаўсюдзіць "сенсацыйную" фальшыўку", — паведамляецца ў каментарыі. "Трэба адзначыць, што гэта далёка не першы выпадак. "Известия" не пасаромеліся надрукаваць паклёп на Беларусь аб продажы баявых верталётаў у Кот-д'Іваур, пра беларускіх наёмнікаў у Лівіі. Паколькі газета выступала ўсяго толькі дробным саўдзельнікам прапагандысцкай акцыі заходніх СМІ, мы не сталі звяртаць на гэта ўвагу", — сказаў прэс-сакратар МЗС Беларусі. Чарговая хлусня ў адрас Беларусі выкрыта. Пытанне атрымала сваё лагічнае завяршэнне. Аднак на другое пытанне па-ранейшаму няма адказу: чаму ў знешне рэспектабельных расійскіх СМІ праразаюцца рэфлексы "жоўтай прэсы", калі размова заходзіць пра Беларусь? На працягу гадзіны пасля з'яўлення публікацыі ва ўчарашнім нумары газеты "Известия" пасол Беларусі ў Расіі Васіль Далгалёў запрасіў усіх зацікаўленых журналістаў на экскурсію па пасольстве. Прадстаўнікам СМІ прадастаўлена магчымасць наведаць любыя памяшканні па іх жаданні, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта гаворыцца ў каментарыі начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных у сувязі з публікацыяй у газеце "Известия" ад 14... |
|