Заявы ў інтэрнэце аб быццам бы зачыстцы палітычнага поля ў Беларусі з'яўляюцца абсалютнай лухтой. 21.by

Заявы ў інтэрнэце аб быццам бы зачыстцы палітычнага поля ў Беларусі з'яўляюцца абсалютнай лухтой

15.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выказванні ў інтэрнэце, у якіх трактуюць заяву Прэзідэнта Беларусі аб быццам бы зачыстцы палітычнага поля, з'яўляюцца абсалютнай хлуснёй і не маюць пад сабой ніякай падставы. Аб гэтым заявіў 13 красавіка журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш Прэзідэнт ніколі не быў супраць апазіцыі, — канстатаваў Аляксандр Радзькоў. — Апазіцыя ёсць у любой цывілізаванай дзяржаве. І яна ў нас заўсёды была, але справа не ў апазіцыі, а ў канкрэтных людзях, якія выходзяць з заявамі, што выразна пацвярджаюць: яны і ёсць "пятая калона".

Паводле слоў першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі, гэта тыя людзі, якія выступаюць супраць свайго народа. "Як можна ў дні трагедыі выступаць за санкцыі супраць людзей, якія цяпер у горы? — выказаў здзіўленне Аляксандр Радзькоў. — Я тут абсалютна згодны з Прэзідэнтам, што гэта сапраўды "пятая калона", тыя, хто заўсёды выступаў супраць свайго народа".

Ён працытаваў выказванні ў інтэрнэце некаторых вядомых палітыкаў і журналістаў, якія сцвярджаюць, што тэракт у метро нібыта быў камусьці выгадны, каб адцягнуць народ ад эканамічных праблем. Больш таго, яны абвінавачваюць у гэтым Прэзідэнта.

"Як можна рабіць такія безадказныя заявы, якія, безумоўна, процізаконныя? Калі вы маеце факты, то як грамадзяне, калі можна вас назваць грамадзянамі краіны, зрабіце афіцыйную заяву ў праваахоўныя органы, — выказаў абурэнне Аляксандр Радзькоў. — Калі ідзе следства, калі людзі чакаюць вынікаў, трэба дапамагчы гэтаму следству. Але тут чутны толькі безадказныя выступленні".

Мэта такіх заяў — справакаваць паніку, проціпаставіць людзей, узбударажыць, унесці нейкія рэлігійныя спрэчкі. "Гэта недапушчальна, у любой дзяржаве і ў нашай дзяржаве таксама ёсць законы. І па гэтых законах людзі павінны адказваць, — падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі. — За такія выказванні трэба адказваць".

Ён таксама адзначыў, што беларускі народ, дзяржаву нельга раз'яднаць ніякай заявай. "Мы бачылі, наколькі людзі згуртаваныя, як яны ставяцца адзін да аднаго, як працавалі ўрачы, следчыя органы. Гэта нашы людзі, і нас як народ, як дзяржаву тут нельга раз'яднаць ніякай заявай", — падкрэсліў Аляксандр Радзькоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выказванні ў інтэрнэце, у якіх трактуюць заяву Прэзідэнта Беларусі аб быццам бы зачыстцы палітычнага поля, з'яўляюцца абсалютнай хлуснёй і не маюць пад сабой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика