Лазарава субота. 21.by

Лазарава субота

15.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лазарава субота — гэта субота на шостым тыдні Вялікага посту — Вербным тыдні.

 У некаторых рэгіёнах у гэты дзень пяклі хлебцы згодна з колькасным складам сям'і. У адным з іх запякалі манету: каму яна трапляла, той лічыўся шчаслівым і яму прадказвалі поспех ва ўсіх пачынаннях на цэлы год. Дзяўчатам такая манета прадказвала хуткі і шчаслівы шлюб.

 У Лазараву суботу раілі сеяць гарох. Лічылася, што гэты дзень спрыяе яго ўрадлівасці.

 Калі ў наступную нядзелю з галінкамі вярбы прыходзілі дадому, трэба было выканаць шэраг рытуальна-магічных дзеянняў. Перш за ўсё пасцёбаць адно аднаго і пажадаць здароўя.

 Неабходна адзначыць, што ў славян такое рытуальна-магічнае дзеянне, як "біццё", было прадстаўлена даволі шырока ў сямейна-родавых абрадах і абрадах каляндарнага цыклу. Яно насіла прадуцыравальны і засцерагальны характар, а таксама спрыяла дзетанараджальнасці, урадлівасці, здароўю, набыццю моцы. Часцей за ўсё ў абрадзе "біцця" рытуальнае дзеянне выконвалі галінкамі вярбы, бярозы, крапівай, палкай ці дубцом, кнутом, хлебнай лапатай, поясам, венікам.

 На Палессі, пакуль выпякаўся вясельны каравай, усе жанчыны, якія знаходзіліся ў гэты час у хаце, павінны былі танчыць. Адна з іх у руках трымала хлебную лапату, якой яна павінна была дакрануцца (злёгку ўдарыць) да кожнай з прысутных.

 На Беларусі існаваў шэраг абрадаў, калі неабходна было выканаць рытуальнае дзеянне "біццё". Каб пладовыя дрэвы далі добры ўраджай у наступным годзе, падчас Каляд гаспадар павінен быў патрэсці або пабіць-пастукаць кожнае дрэва хлебнай лапатай. На Палессі ў калядныя вечары гаспадар запрашаў Мароза прыходзіць і пачаставацца кісялём. Пры гэтым трэба было моцна біць па штыкетніку, сцяне хаты ці па металічных прадметах: На Юр'я, калі першы раз выганялі карову ў поле, гаспадыня біла яе галінкамі асвячонай вярбы. На Палессі (в. Спорава Брэсцкай вобласці) у гэты дзень цяжарная жанчына здымала свой фартух, біла ім карову і выпраўляла ў поле. На Віцебшчыне існавала правіла: перш чым адправіцца на першае заворванне, зяць павінен быў пабіць (крыху) цешчу або цесця. Гэта рабілася дзеля таго, каб вырас добры ўраджай пшаніцы або жыта.

 Разам з тым, у народнай культуры існаваў шэраг забарон у дачыненні да гэтага рытуальнага дзеяння. Напрыклад, пад страхам смерці забаранялася біць зямлю.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лазарава субота — гэта субота на шостым тыдні Вялікага посту — Вербным тыдні. У некаторых рэгіёнах у гэты дзень пяклі хлебцы згодна з колькасным складам сям'і....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика