Нізкія цэны і вялізныя страты
16.04.2011
—
Новости Общества
|
Аўтамабільным бумам у сувязі з маючымі адбыцца змяненнямі ў мытным заканадаўстве, як і можна было прадбачыць, не маглі не скарыстацца аферысты. Ахвярамі махляроў нядаўна сталі двое гродзенцаў і лідчанін, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Ствараючы фірмы-аднадзёнкі ў далёкім замежжы, злачынцы праз інтэрнэт прапануюць на продаж аўтамабіль па яўна заніжанай цане. Потым, уступаючы ў перапіску па электроннай пошце, просяць выслаць задатак. Маўляў, на машыну вельмі шмат прэтэндэнтаў і калі зараз жа не перавесці грошы, яна дастанецца іншаму кліенту. Пры гэтым звычайна прапануюцца сістэмы пераводаў Wеstеrn Unіоn альбо падобныя, "прадавец" жа паведамляе толькі нумар мабільнага тэлефона, а дадзеныя дакументаў, што сведчаць яго асобу, падрабляюцца. Атрымаўшы грошы, "прадавец" знікае. Здараецца і так, што пакупніка аўтамабіля просяць перавесці грошы на нейкі рахунак, пасля чаго "прадавец" іх быццам не атрымлівае і прапануе зверыць банкаўскія рэквізіты. І трэба ж так, яны аказваюцца няправільнымі, а куды трапілі сродкі пакупніка — ніхто не ведае. Прымяняецца і такі махлярскі спосаб, калі на сайтах у інтэрнэце рэгіструецца быццам юрыдычная асоба, з указаннем адраса і кантактных тэлефонаў. Прычым у некаторых выпадках аферысты нават купляюць зарэгістраваную некалькі гадоў таму фірму і выстаўляюць на продаж аўтамабілі па нізкіх цэнах. Калі ж пакупнік грошы пералічвае, то махлярская сістэма практычна не пакідае яму ніякіх шанцаў іх не страціць. Напрыклад, лідчанін перавёў грошы (больш за пяць тысяч еўра) у Германію на сваё імя, указаўшы мінімум інфармацыі пра сябе. Аднак і гэта не перашкодзіла зламыснікам зняць гэтыя грошы без удзелу іх уладальніка, паведамляе аддзел крымінальнага вышуку Лідскага райаддзела міліцыі. Чужыя памылкі павінны стаць папярэджаннем для іншых. Будзьце асцярожнымі, калі прапануецца вельмі нізкая цана аўтамабіля. І галоўнае: не пералічвайце грошы невядомым людзям, ніколі не плаціце наперад. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтамабільным бумам у сувязі з маючымі адбыцца змяненнямі ў мытным заканадаўстве, як і можна было прадбачыць, не маглі не скарыстацца аферысты. Ахвярамі махляроў... |
|