Вербніца – у лепшае верыцца
16.04.2011
—
Новости Общества
|
Гэта, канешне, так даты па календары збегліся, але, згадзіцеся, сёлета як ніколі сімвалічна, што і святы ў нас адны на ўсіх – праз тыдзень і праваслаўныя, і каталікі адзначаць Вялікдзень, а заўтра да цэркваў і касцёлаў прыйдуць прыбраныя людзі з галінкамі вярбы ў руках. Вербніца – свята Вясны, свята прадчування нечага вельмі Добрага і Светлага, у гэтых асвечаных галінках мы нясём у свае дамы Любоў, Надзею, Веру. Веру, што Усявышні адвядзе ад нас і нашых блізкіх хваробы, гора і нястачы, што дасць Ён нам сілы змяніць да лепшага тое, што можам змяніць, годна перажыць і пераадолець тое, чаго змяніць, на жаль, ужо не можам. На тое і спадзяёмся, аб тым і молімся ў гэты дзень. А заўтра – усе разам. За блізкіх людзей, якія чакаюць нас і якіх чакаем мы ў нашых цёплых дамах. За саміх сябе. За агульны дом, за ўсіх людзей, што жывуць у ім... За Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта, канешне, так даты па календары збегліся, але, згадзіцеся, сёлета як ніколі сімвалічна, што і святы ў нас адны на ўсіх – праз тыдзень і праваслаўныя, і... |
|