Запрашае "Тыдзень лесу"
16.04.2011
—
Новости Общества
|
З 16 па 23 красавіка ў Беларусі па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пройдзе добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу-2011", прысвечаная Міжнароднаму году лясоў. Па традыцыі ўзяць удзел у ёй запрашаюцца ўсе ахвотныя. Арганізацыі лясной гаспадаркі забяспечаць для гэтага ўсіх добраахвотнікаў пасадачным матэрыялам і прыладамі працы. Акрамя таго, у гэтыя дні ў арганізацыях лясной гаспадаркі пройдуць дні "адчыненых дзвярэй". У многіх раёнах у дзень адкрыцця "Тыдня лесу-2011" пройдуць выставы-кірмашы, дзе можна будзе набыць разнастайную прадукцыю лясгасаў. Генеральная Асамблея ААН назвала 2011 год Міжнародным годам лясоў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 16 па 23 красавіка ў Беларусі па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пройдзе добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу-2011", прысвечаная Міжнароднаму году... |
|