Рыхтуецца праект указа аб комплекснай дапамозе пацярпелым пры выбуху ў метро
21.04.2011
—
Новости Общества
|
Аб гэтым паведаміў учора журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Цяпер ва ўрадзе рыхтуецца праект указа па даручэнні кіраўніка дзяржавы, дзе разглядаецца гэта пытанне комплексна, каб аказаць максімальную падтрымку сем'ям загінулых і пацярпелых", — падкрэсліў віцэ-прэм'ер. Паводле яго слоў, усё, што неабходна рабіць у гэтай сітуацыі, уладамі робіцца. "Я практычна кожны дзень цікаўлюся сітуацыяй, ведаю, што сёння ў нашых бальніцах ва ўрачоў няма праблем (па аказанні дапамогі пацярпелым. — Заўвага БЕЛТА)", — сказаў Анатоль Тозік. Намеснік кіраўніка ўрада дадаў, што дапамога, якая ўжо аказана пацярпелым у час тэракта і сем'ям загінулых, з'яўляецца першаснай. "Гэта тое, што зрабіў Мінгарвыканкам", — адзначыў віцэ-прэм'ер. Ён запэўніў журналістаў, што ўсе грошы, сабраныя на дабрачынным рахунку, будуць выкарыстаны толькі па мэтавым назначэнні. Адказваючы на пытанне аб тым, калі можа быць устаноўлены мемарыял у памяць аб загінулых у трагедыі, віцэ-прэм'ер сказаў, што гэты мемарыял будзе зроблены. "У якой форме — мы будзем гэта глядзець". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў учора журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, перадае карэспандэнт БЕЛТА. |
|