Чорным па белым
23.04.2011
—
Новости Общества
|
Сваю выставу, якая праходзiць зараз у Палацы культуры прафсаюзаў, мастак Сяргей Крыштаповiч планаваў прысвяцiць 25-годдзю з дня трагедыi на Чарнобыльскай АЭС i 65-годдзю трагедыi ў Хiрасiме i Нагасакi. Але абставiны вясны-2011 змянiлi задуму аўтара: дадалiся трагедыя Фукусiмы i выбух у мiнскiм метро. Выстава «Крок да Сонца» прэзентавана у двух каталогах сiмвалiчных колераў: чорнага i белага. Чорны — тэхнагенная катастрофа, выкрыццё зла, змаганне за лёс дзяцей i краiны. У белым — яркiя колеры, жыццесцвярджальныя матывы. Крыштаповiч запэўнiвае, што жыццё пераможа. Дарэчы, Сяргей Крыштаповiч у наступным месяцы будзе ладзiць акцыю «Дапамога Сонцу», грошы ад якой пойдуць на дапамогу японскiм дзецям. На думку мастака, толькi беларускi i японскi народ могуць насамрэч зразумець поўны маштаб трагедый ядзерных выбухаў. Таму мы павiнны падтрымлiваць адзiн аднаго. На здымку: на выставе часовы павераны ў справах Японii ў Беларусi Кiёсi Мацузакi i мастак Сяргей КРЫШТАПОВIЧ. Фота: Валерый ХАРЧАНКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску адкрылася выстава мастака Сяргея Крыштаповiча
|
|