Новы бюджэт. І новыя выплаты. 21.by

Новы бюджэт. І новыя выплаты

30.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі зацверджаны новы памер бюджэту пражытковага мінімуму. У прыватнасці, як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у параўнанні з папярэднім паказчыкам памер новага БПМ павялічыўся на 15,6 працэнта і склаў 343.260 рублёў.

У сувязі са змяненнем бюджэту пражытковага мінімуму з 1 мая ў краіне індэксуюцца мінімальныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама дзіцячыя дапамогі. З пачатку наступнага месяца штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 3 гадоў складзе 343260 руб., аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці — 1 млн 716,3 тыс., а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 2 млн 402,8 тыс. рублёў. Адначасова змяняюцца правілы аказання адраснай сацыяльнай дапамогі. З 1 мая права на штомесячную дапамогу можа быць прадастаўлена асобам з даходам менш за 343 260, а на аднаразовую дапамогу — менш за 514 890 рублёў.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі зацверджаны новы памер бюджэту пражытковага мінімуму. У прыватнасці, як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў Міністэрстве працы і сацыяльнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика