У аптэках і арганізацыях аховы здароўя дастаткова лекаў
06.05.2011
—
Новости Общества
|
У беларускіх аптэках дастаткова імпартных лякарстваў для забеспячэння патрэбнасці ў іх насельніцтва, паведаміў БЕЛТА генеральны дырэктар РУП "Белфармацыя" Ігар Кавальчук. "З-за праблем на валютным рынку ў дзяржаўных аптэках сітуацыя не пагоршылася, няма лякарстваў, попыт на якія аптэкі не могуць задаволіць. І ў аптэках, і на аптэчных складах, у арганізацыях аховы здароўя ў дастатковай колькасці ёсць лекавыя сродкі як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці", — сказаў Ігар Кавальчук. Паводле яго слоў, у студзені—красавіку бягучага года асартымент лякарстваў у аптэчнай сетцы не звузіўся, па імпарце прадпрыемствы працуюць па даведзеных паказчыках сальда знешняга гандлю, аб'ём імпартных закупак застаўся на ранейшым узроўні. Разам з тым з года ў год адзначаецца рост рэалізацыі айчынных прэпаратаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускіх аптэках дастаткова імпартных лякарстваў для забеспячэння патрэбнасці ў іх насельніцтва, паведаміў БЕЛТА генеральны дырэктар РУП "Белфармацыя"...
|
|