Магазіны Мінска поўнасцю задавольваюць пакупніцкі попыт. 21.by

Магазіны Мінска поўнасцю задавольваюць пакупніцкі попыт

06.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магазіны Мінска поўнасцю задавольваюць пакупніцкі попыт на асноўныя харчовыя і нехарчовыя тавары, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Галіна Закранічная, перадае БЕЛТА.

Галіна Закранічная адзначыла, што ажыятажны попыт на алей і цукар спаў, гэта пытанне ўдалося ўрэгуляваць літаральна за некалькі дзён, і сёння складскія запасы ў рознічнай сетцы і арганізацыях аптовага гандлю даюць магчымасць ажыццявіць бесперабойны гандаль цукрам больш як 40 дзён, алеем — 40 дзён, што адпавядае нарматывам. Задавольваюцца патрэбнасці насельніцтва ў крупах, тут характэрна пераарыентацыя пакупніка на крупы айчыннай вытворчасці, у выніку чаго продажы ячных, пшанічных, аўсяных круп, аўсяных камякоў узраслі на 20-25 працэнтаў. Рэалізацыя бульбы і плодаагародніннай прадукцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам расходавання стабілізацыйнага фонду на міжсезонны перыяд. Не назіраецца перабояў у забеспячэнні рознічнай сеткі горада нехарчовымі таварамі і ажыятажнага попыту на іх. Дзённыя аб'ёмы рэалізацыі асноўных відаў нехарчовых тавараў не перавышаюць аб'ёмы продажаў аналагічнага перыяду мінулага года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магазіны Мінска поўнасцю задавольваюць пакупніцкі попыт на асноўныя харчовыя і нехарчовыя тавары, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика