"Барані, Божа!", або сімволіка бараны ў народнай культуры
06.05.2011
—
Новости Общества
|
Барана — земляробчая прылада, прызначаная для разбівання камякоў зямлі, для падрыхтоўкі зямлі пасля арання і для таго, каб "схаваць" у зямлю насенне пры пасеве. l У народнай культуры славян барана была надзелена шэрагам якасцяў і ўдзельнічала ў шматлікіх рытуальных дзеяннях. l Перш за ўсё, барана сімвалізавала пладавітасць, тым самым вызначаўся яе непасрэдны ўдзел у абрадах вясновага цыкла: у абрадзе сустрэчы ці "гукання" вясны дзяўчыну-вяснянку вазілі на баране па полі, прызначаным для пасеву яравых культур; у песнях дзеці просяць "звезці зіму на санях і прывезці вясну на баронах"; у дні святкавання Дабравешчання, на Саракі і на Крыжапаклонным тыдні пяклі булачкі ў выглядзе баронаў, якія перад пасевам з'ядалі тыя, хто будзе працаваць на полі. Таксама частавалі імі хатнюю жывёлу. l Наяўнасць зубоў у баране паставіла яе ў адзін шэраг з іншымі вострымі рэчамі, якія служылі абярэгам ад нячыстай сілы. Нездарма і сёння ў народзе існуе выраз: "Барані, Божа". l На працягу года неабходна было не раз выконваць такое магічнае дзеянне, як абход вёскі з баронамі, які на Беларусі насіў назву "абворванне". Рытуальнае абворванне вёскі выконвалі ў ноч на Раство, на Купалу, на Юр'я, на Русальным тыдні, у Пятроў дзень і ў выпадку эпідэміі, мору жывёлы, частых пажараў і г.д. l На Русальным тыдні менавіта барана станавіліся самым важным абярэгам ад гарэзаў русалак. На працягу ўсяго тыдня забаранялася працаваць з зямлёй, барану клалі пасярэдзіне двара дагары зуб'ямі. Лічылася: таго, хто парушыць гэтую "за-барону", "зловіць" русалка, зацягне ў глухі лес ці патопіць у рацэ. l Вядомы прыклады таго, што барана выконвала свайго роду ахоўныя функцыі: барану зубамі наверх ставілі каля ўвахода ў хлеў — "перакрывалі дарогу нячыстай сіле", падпіралі вароты, вешалі барану на вароты, падвешвалі ў хляве да столі, "каб ведзьмы не задойвалі карову" і г.д. l Разам з тым лічылася, што існуе адзін дзень на працягу года, калі праз барану, як і праз вокны, можна ўбачыць той свет: душы памерлых продкаў, ведзьмакоў, дамавіка ці лесуна — неабходна толькі прысесці ў хляве за барану. Маўляў, чалавек станавіўся нябачным. Але не кожны быў здольны на такія дзеянні. l Цягнуць барану па вёсцы, вуліцам, дарозе і г.д. без нагоды лічылася вялікім грахом. Пакараннем за "неадпаведнае выкарыстанне" прылады працы, якая сімвалізавала плоднасць зямлі, былі мор свойскай жывёлы, эпідэміі, пажары і іншыя беды. l Цяжарнай жанчыне катэгарычна забаранялася пераходзіць дарогу, па якой "прайшла" барана. Лічылася, што ў жанчыны будзе выкідыш. У той жа час дзякуючы абраду "абворвання" вёскі, які праводзілі талакой у пэўныя дні года, вёску быццам бы замыкалі, закрывалі ў кола ад бедаў і няшчасцяў. Звычайна гэты абрад выконвалі жанчыны і дзяўчаты вёскі. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барана — земляробчая прылада, прызначаная для разбівання камякоў зямлі, для падрыхтоўкі зямлі пасля арання і для таго, каб "схаваць" у зямлю насенне пры...
|
|