Пытанне пчалаводаў засталося без адказу. 21.by

Пытанне пчалаводаў засталося без адказу

13.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адразу падкрэслім, што гэтае пытанне паступіла ў рэдакцыю яшчэ ў сярэдзіне лютага — задоўга да нечакана ўзніклага ажыятажнага попыту на цукар, які неўзабаве так жа раптоўна сціх.

Нашы чытачы — пчалаводы. Гаварылі, што ў прэсе (зноў жа нагадаем пра час паступлення запыту) з'явілася паведамленне адносна пачатку перапрацовак на цукровых заводах краіны цукру-сырцу з Бразіліі (нароўні з беларускай сыравінай). Ці будзе ўказвацца пры расфасоўцы такога цукру яго паходжанне, пыталіся заяўнікі. Справа ў тым, што цукар з трыснягу пчоламі не перапрацоўваецца, яны гінуць (быццам бы з-за таго, што ён апрацоўваецца хлорам) пры падкормцы. Калі ў краме пакупнікі пытаюцца пра паходжанне цукру, прадаўцы звычайна называюць той ці іншы айчынны завод, але не валодаюць інфармацыяй, з якой сыравіны выраблены той цукар...

У КУП "Белпчалаводства" Мінскай вобласці нам адразу ж пацвердзілі пачутае ад шэраговых пчалаводаў: скормліваць пчолам цукар з трыснягу непажадана, бо гэта можа прывесці да іх гібелі. Па больш падрабязную інфармацыю параілі звярнуцца ў канцэрн "Белдзяржхарчпрам". Справа ў тым, што зварот прадпрыемства ў канцэрн з просьбай наносіць на ўпакоўку цукру з трыснягу адпаведную адзнаку (зразумела, для пчалаводаў) застаўся без адказу.

Мінскай вобласці нам адразу ж пацвердзілі пачутае ад шэраговых пчалаводаў: скормліваць пчолам цукар з трыснягу непажадана, бо гэта можа прывесці да іх гібелі. Па больш падрабязную інфармацыю параілі звярнуцца ў канцэрн "Белдзяржхарчпрам". Справа ў тым, што зварот прадпрыемства ў канцэрн з просьбай наносіць на ўпакоўку цукру з трыснягу адпаведную адзнаку (зразумела, для пчалаводаў) застаўся без адказу.

У Беларускім дзяржаўным канцэрне харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам", выслухаўшы зварот рэдакцыі, папрасілі аформіць пісьмовы запыт. Паабяцалі неўзабаве даць адказ. Праз нейкі час мы зноў патурбавалі спецыялістаў канцэрна. На гэты раз пачулі, што адказ на пастаўленае пытанне мы атрымаем ад саміх цукровых заводаў — з канцэрна на іх адрас пайшоў рэдакцыйны запыт з прыпіскай даць інфармацыю наконт афармлення ўпакоўкі цукру з трыснягу менавіта на адрас "Звязды". Маўляў, прадпрыемствы самі могуць вырашыць пытанне нанясеннем адпаведнай адзнакі на ўпакоўку.

, выслухаўшы зварот рэдакцыі, папрасілі аформіць пісьмовы запыт. Паабяцалі неўзабаве даць адказ. Праз нейкі час мы зноў патурбавалі спецыялістаў канцэрна. На гэты раз пачулі, што адказ на пастаўленае пытанне мы атрымаем ад саміх цукровых заводаў — з канцэрна на іх адрас пайшоў рэдакцыйны запыт з прыпіскай даць інфармацыю наконт афармлення ўпакоўкі цукру з трыснягу менавіта на адрас "Звязды". Маўляў, прадпрыемствы самі могуць вырашыць пытанне нанясеннем адпаведнай адзнакі на ўпакоўку.

P.S.<І> Па стане на сярэдзіну мая рэдакцыя не атрымала ніякіх адказаў ні з аднаго цукровага прадпрыемства. Як нам удакладнілі ў самім канцэрне "Белдзяржхарчпрам", рэагаванняў адтуль не было і да іх...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу падкрэслім, што гэтае пытанне паступіла ў рэдакцыю яшчэ ў сярэдзіне лютага — задоўга да нечакана ўзніклага ажыятажнага попыту на цукар, які неўзабаве так...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика