Чым займаюцца падсудныя на працэсе
14.05.2011 10:27
—
Новости Общества
|
Чым займаюцца падсудныя на працэсе Суддзя хацела выдаліць з залы Віталя Рымашэўскага за тое, што той з'еў падчас працэсу шакаладку. Рымашэўскі сказаў, што не супраць, і атрымаў толькі папярэджанне. А што робяць іншыя падсудныя падчас працэсу і ў перапынках даведалася Еўрарадыё.
Аляксандр Фядута чытае кнігі, а жонка дае яму з сабой бутэрброды, каб паабедаць у перапынку, а таксама сок, каб запіваць лекі. "Яна паколькі ведае, што мне трэба запіваць лекі, дае мне з сабой бутэльку соку з чорнай парэчкі, бо я гэта люблю і мне гэта камфортна. Я нашу з сабой кнігі, а яны павінны быць прыемнымі. Там не павінна быць нічога пра Лукашэнку, пра сучаснае становішча Беларусі, пра выбары і правы чалавека. Гэта гістарычная біяграфія, гістарычная літаратура, добрыя выдатныя вершы". Чытае на судзе Фядута вершы Хадасевіча, Някляева і Мандэльштама. "Ёсць невялічкія перапынкі. Чаго я не ведаю пра Дзмітрыева? Пра яго я ведаю ўсё! Падчас працэсу, калі пра яго нешта будуць казаць, я магу адкрыць пагартаць кнігу. Гэта не будзе непавагай да суда, а спадар Дзмітрыеў таксама не палічыць гэта непавагай". Аляксандр Фядута хоча, каб гэты працэс хутчэй скончыўся. Бо яму трэба займацца навуковымі працамі, а для гэтага трэба ездзіць, а зараз ездзіць нельга. Таксама чакае, каб працэс хутчэй прайшоў Андрэй Дзмітрыеў. Які мае свой талісман і планшэтнік. "Я з сабой нашу свой надалоннік і пішу Сяргей Вазняк, на суд не носіць нічога. Не мае і ніякіх талісманаў, бо з’яўляецца камуністам і атэістам. "Збіраюся прынесці 12 тамоў поўнага збору Ўладзіміра Ільіча Леніна і пачаць чытаць яго працы аб тым, як рыхтаваць паўстанне. Ленін па гэтым пытанні быў вялікі спецыяліст. Я вучыў калісьці, цяпер хачу асвяжыць у памяці. Ёсць шмат фрагментаў, якія мяне не тычацца і мне не цікавыя. Я планую забіваць гэты час чытаннем і нарадамі з Ўладзімірам Ільічом Леніным". Рымашэўскі 12 мая таксама чытаў кнігу свяціцеля Грыгорыя Ніісскага, Палажанка чытае смскі, а пракурор тамы крымінальнай справы. Прычым, як піша ў твітэры Дзмітрыеў, Палажанка не глядзячы набірае смскі ў 5 разоў хутчэй, чым ён піша ў твітэр, і ў 20 разоў хутчэй, чым чытае пракурор. Увогуле, за ўвесь час працэсу падсудныя пачалі абжывацца. "У першы дзень на стойцы перад намі нічога не было, а сёння у кожнага нешта ляжыць", - напісаў Дзмітрыеў у твітэры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суддзя хацела выдаліць з залы Віталя Рымашэўскага за тое, што той з'еў падчас працэсу шакаладку. Рымашэўскі сказаў, што не супраць, і атрымаў толькі папярэджанне. А...
|
|