Беларуская тапаніміка ў свеце: ад Мельбурну да Кейптаўну
18.05.2011 17:49
—
Новости Общества
|
Беларуская тапаніміка ў свеце: ад Мельбурну да Кейптаўну TUT.BY ужо распавядаў пра
Адразу агаворымся, што мы цікавіліся выключна назвамі гарадоў і іншых населеных пунктаў, гідронімамі, а таксама гарадской тапанімікай (у досыць экзатычных, але не суседніх краінах). Савецкія наватворы кшталту Дзяржынску, якія можна адшукаць ці не ў кожнай рэспубліцы былога СССР, засталіся па-за сферай нашых інтарэсаў. Такім чынам, адпраўляемся ў падарожжа вакол свету… Мінск і Брэст Самыя вядомыя, відаць, тапонімы-цёзкі — Мінск і Брэст. Паводле найверагоднай версіі, беларуская сталіца атрымала назву “Менск” ад рачулкі Менкі (Мень, Мена), на якой быў заснаваны. Прычым, да 16 стагоддзя ў пісьмовых крыніцах сустракаюцца толькі варыяцыі з “е” — Менск, Меньск, Менеск, Менеськ. “Варыянт з “і” ўпершыню з’яўляецца ў старажытных лацінскамоўных крыніцах недзе ў 16-17 стагоддзі. Прычым менавіта з лаціны гэта напісанне пазычылі палякі, а ўжо ад іх – расійцы”, — тлумачыў TUT.BY старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ) Алег Трусаў. У Рэчы Паспалітай было тры буйных Мінска. Каб іх адрозніваць, палякі ўвялі ўдакладненні. Быў польскі Мінск ля Кракава, Мінск-Літоўскі (цяперашняя сталіца Беларусі) і Мінск-Мазавецкі. Назва апошняга дайшла да нашага часу. Сёння ў Мінску-Мазавецкім (Mińsk Mazowiecki) пражывае каля 40 тысяч чалавек.
У свеце два вядомых Брэста — у Беларусі і ў Францыі. Наш упершыню згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў" (1019) як “Берестье” (Берасце, Бярэсце). Паводле навукоўцаў, тапонім "Берасце" ўтварыўся ад паняцця "бе́расць" (від вязу) ці "бяроста" (бярозавая кара). Ад 17 ст. часцей выкарыстоўвалася назва "Берасце Літоўскае", пасля падзелаў Рэчы Паспалітай — “Брест-Литовск”. Прычым, згодна адной з версій, сучасная форма — вынік памылковай транслітарацыі з польскай мовы: “Brześć — Бржесть — Брест”. Французскі Брэст (Brest), размешчаны на крайнім захадзе паўвострава Брэтань, згадваецца ў летапісах на два стагоддзі пазней за беларускі. Паходжанне іхняй назвы — загадка. Горад з насельніцтвам у 150 тысяч ляжыць на паўночным беразе Брэсцкай бухты і з’яўляецца важным гандлёвым і ваенным портам у Атлантычным акіяне. ![]() Аднак гэта не ўсё. Свой Брэст (Brest) ёсць і ў Германіі — камуна на 800 чалавек у зямлі Ніжняя Саксонія. А ў Македоніі населеныя пункты пад такой назвай (Брест) сустракаюцца прынамсі ў трох адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках, у Балгарыі - у дзвюх. Беларуская Сібір У Краснаярскім краі ў Расіі ёсць вёска Мінск (Минск), у Іркуцкай і Навасібірскай абласцях — вёскі з назвай Віцебск (Витебск), а ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — вёска Магілёў (Могилев). Прыкладаў такіх багата, што не дзіўна. Беларусы пачалі масава сяліцца ў Сібіры яшчэ напрыканцы 16 стагоддзя. А ў перыяд з 1896 па 1912 гады ў выніку аграрнай рэформы ў Расіі з Беларусі ў Сібір добраахвотна мігравала 716600 чалавек. Яны засноўвалі новыя вёскі, пасёлкі, укараняючы ў прамёрзлую глебу беларускія традыцыі. Кіраўнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Чэрскага Алег Рудакоў сцвярджае, што ў адной Іркуцкай вобласці сёння застаецца больш за 100 беларускіх вёсак. Славянская еднасць Лічыцца, што назва старажытнага беларускага горада Рэчыца паходзіць ад ракі Рэчыцы — старажытнага прытоку Дняпра. Апроч Гомельшчыны вёскі з такім назовам ёсць у Брэсцкай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях. У адной Польшчы вёсак Рэчыца (Rzeczyca) больш за дзясятак. Аднайменныя населеныя пункты ёсць у Харватыі (Rečica), Славеніі (Rečica), Македоніі (Речица), Украіне (Річиця), Расіі (Речица), а таксама рэчка ў Румыніі (Reciţa). Падобная гісторыя з Камянцом, які рэвалюцыі 1917 года называўся Камянец-Літоўск. Сёння па некалькі Камянцоў налічваецца ва Ўкраіне (самы вядомы — Камяне́ц-Падо́льскі) і ў Балгарыі. А ў Польшчы ўвогуле больш за 20 населеных пунктаў з назвай Камянец (Kamieniec) ці з варыяцыямі (Kamieniec Ząbkowicki, Kamieniec Wrocławski). У Харватыі месціцца вёсачка на паўсотню двароў, якую можна лічыць цёзкай беларускіх Карэлічаў — Korelići. Затое ў Балгарыі ў маніцыпалітэце Кіркава ёсць свой Астравец (Островец) — вёска на 350 двароў. У Польшчы, на Беласточчыне можна натрапіць на Стоўбцы (Stołbce), у Куяўска-Паморскім ваяводстве на поўначы краіны — на Гродна (Grodno), а ў Паморскім — на Mosty — рыхтык, як наш райцэнтр Масты. Ва Ўкраіне на Валыншчыне вы адшукаеце сяло Быхаў (Бихів) — цёзку беларускага райцэнтру. Цікава, што ва ўкраінскім Быхаве нарадзіўся паплечнік Багдана Хмяльніцкага казацкі палкоўнік Гаркуша Філон. Ён ваяваў за землі на паўднёвым ўсходзе Беларусі, якія лічыў часткай будучай украінскай дзяржавы. У Калінінградскай вобласці знаходзіцца пасёлак Мозыр (Мозырь), а ў Цвярской цячэ рака Орша (прыток Волгі), на якой стаіць аднайменны пасёлак. “У тым, што многія назвы беларускіх населеных пунктаў сустракаюцца ў іншых славянскіх краінах, няма нічога дзіўнага, — тлумачыць TUT.BY вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спецыяліст па тапаніміцы Ігар Капылоў. — Гэта славянскія назвы. Адна і тая ж мадэль. Адзін гістарычны перыяд узнікнення. Верагодна, падобныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы. След гэтых назваў можна знайсці нават на Балканах”. Укаранёная ў замежную тапаніміку і гарадзенская Зэльва — радзіма паэткі Ларысы Геніюш. Назва беларускага мястэчка паходзіць ад імя рэчкі Зальвянкі (раней Зальвеі). Прычым, гідронім мае балцкае, імаверна, яцвяжскае паходжанне. Вынікам, аднайменная вёсачка (Zelva) ёсць у суседняй Літве на мяжы з Латвіяй. У адным з самых маладых гарадоў Літвы Электрэнай радуе вока возера Зэльва. Беларусь за акіянам Найбольш захапляць згадкі беларускіх тапонімаў у далёкім замежжы. На Сярэднім Захадзе ЗША, у штаце Мічыган, ёсць адразу дзве Брэсцкія вуліцы –– у 70-тысячным гарадку Тэйлар/Taylor (Brest Road) і 30-тысячным Саўсгэйт/Southgate (Brest Street). Прычым, што цікава, абодва яны месцяцца ў графстве Уэйн. Да ўсяго ў Мічыгане ёсць яшчэ і Брэсцкі заліў/ Brest Bay. Аднак, выглядае, што мічыганскія Брэсты — наступнікі не беларускага, а французскага цёзкі, бо сама назва штата — французскамоўны варыянт індзейскага наймення.
У другім па велічыні горадзе паўднёва-атлантычнага штата Вірджынія Норфалк/Norfolk ёсць Брэсцкі праспект (Brest Avenue), а ў адным з буйнейшых гарадоў Паўднёвай Караліны Чальстан/Charleston — Гомельская плошча/ Homel Place. У адным са шматлікіх амерыканскіх гарадоў пад назвай Сіракіюз/Syracuse (тым, што ў штаце Нью-Ёрк) мы знайшлі вуліцу Гродзенскую/Grodno Street, а ў некалькіх
На паўднёвым захадзе Францыі ёсць гарадок Эсказо/Escazeaux, адна з вуліц якога мае назоў рыхтык, як беларускі горад Барань на Аршаншчыне — Baragnes. На поўдні Нідэрландаў стаіць старажытнае паселішча Lepelstraat, якое даслоўна можна перакласці як Лепельская вуліца. Дарэчы, у гістарычных дакументах яно ўпершыню згадваецца ў 1298 годзе як "Den Leepel Straet". Не забыліся за акіянам і на Мінск. Па дарозе ў Лас-Вегас падарожнікам трапляецца горад Спрынг-Вэлі/Spring Valley, у якім пры жаданні можна натрапіць на Мінскую вуліцу/Minsk court. У далёкай Аўстраліі, у прадмесці Мельбурна Кенсінгтоне, ёсць Смаргонскі сквер/Smorgon Square. Навукоўцы мяркуюць, што назва старажытнага беларускага горада Ліда ўтварылася ад балцкага lydimas — “высечка”, блізкага да тэрміну "ляда". Іншая версія прасочвае сувязь тапоніма з літоўскім lydis — “ход, плынь”. Цяжка сказаць, якім чынам назва пераплыла праз акіян, але ў ЗША ёсць прынамсі дзве Ліды/Lida. Першая з іх — у штаце Невада, на самай мяжы з Каліфорніяй. У другой палове 19 — пачатку 20 ст. Ліда была тыповым шахцёрскім гарадком. Аднак калі запасы вугля ў шахтах вычарпаліся, людзі пацягнуліся адсюль прэч. Сёння невадская Ліда — горад-прывід, а на даўно занядбаныя хаты ды парослыя пустазеллем вуліцы любяць падзівіцца турысты.
Другая — ў Мінесоце. “Тауншып” (альбо па-нашаму — пасёлак гарадскога тыпу) Ліда з насельніцтвам у 700 чалавек запазычыў імя ад аднайменнага возера. Яшчэ некалькі разоў Ліда сустракаецца ў назвах вуліц гарадкоў у той жа Невадзе і Каліфорніі.
Але ці не самае нечаканае - тапонімы, якія ўтрымліваюць назву нашай краіны. Гэтак у раёне паўднёваафрыканскага Ёханэсбурга Рудпурт/Roodepoort побач з Украінскай, Адэскай, Косаўскай, Вугорскай вуліцамі ляжыць і Беларуская/Belarus Street, якая ўпіраецца ў Мінскую/Minsk Crescent.
На іншым канцы свету — у гарадку Норт-Бетлехем (штат Пенсільванія, ЗША) — адшукаўся таксама Беларускі завулак/Belarus Lane. “Вы закранаеце цікавую, але маладаследаваную праблему. Калі на гэтую тэму ёсць даследаванні, то толькі на аматарскім узроўні. На навуковым у нас гэтым ніхто не займаўся — распавядае Ігар Капылоў. — У Беларусі ўжо ёсць навуковыя анамастычныя школы ў Віцебску, Мазыры, Брэсце, але ў іх крышку іншыя аспекты і праблематыка даследаванняў”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
TUT.BY ужо распавядаў пра славутых нараджэнцаў Беларусі, шукаў “беларускі след” у Галівудзе і дзівіўся частым згадкам Мінска і Беларусі ў амерыканскім кіно і... |
|