"Мінімалка" — па-ранейшаму закон
19.05.2011
—
Новости Общества
|
З 1 чэрвеня для суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці здымаюцца практычна ўсе абмежаванні па аплаце працы і даюцца шырокія магчымасці для выкарыстання розных сістэм заробкаў — аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Паводле ўказа кіраўніка дзяржавы №181, з пачатку чэрвеня для суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці адзіная тарыфная сетка будзе мець толькі рэкамендацыйны характар. У выніку камерцыйныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі атрымаюць права выбіраць любую сістэму аплаты працы самастойна. "Трэба мець на ўвазе, што указ №181 не адмяняе выкарыстанне адзінай тарыфнай сеткі, — заўважыла міністр. — Камерцыйныя арганізацыі і ІП павінны вырашыць для сябе самі: вызначаць аплату працы работнікаў з улікам або без уліку АТС. Пры гэтым наймальнікі, якія прымуць рашэнне захаваць ранейшыя ўмовы аплаты працы, не абавязаны замацоўваць гэтае рашэнне ў якім-небудзь лакальным нарматыўным прававым акце". У сваю чаргу рашэнне перайсці на новыя ўмовы аплаты працы без уліку АТС можа быць прынятае ў любым выглядзе — праз загад наймальніка, распараджэнне ці палажэнне. Аднак тут неабходна памятаць: паводле 65 артыкула Працоўнага кодэкса наймальнік абавязаны паведаміць работнікам пра змены не пазней чым за месяц. "Адначасова нельга скідваць з рахункаў яшчэ два моманты, — працягнула Марыяна Шчоткіна. — Па-першае, увядзенне новых умоў аплаты не павінна прывесці да зніжэння заробкаў. І другое: пасля ўвядзення новых сістэм работнікі павінны атрымліваць прынамсі гарантаваную "мінімалку". Прычым з улікам індэксацыі ў красавіку памер месячнай мінімальнай зарплаты складаў 491.920, а гадзіннай мінімальнай зарплаты — 2900 рублёў". Адзін з адметных момантаў указа №181 — пашырэнне правоў наймальнікаў у вызначэнні павышэнняў тарыфных ставак ці акладаў, а таксама ў вызначэнні стумулюючых выплат. "У прыватнасці, гаворка аб скасаванні ранейшага нарматыву ў памеры 80 працэнтаў сродкаў, якія накіроўваюцца на выплату прэмій і надбавак, у дачыненні камерцыйных арганізацый, — заўважыла міністр. — Гэты нарматыў будзе дзейнічаць толькі ў дачыненні арганізацый-манапалістаў — для забеспячэння дзяржаўнага рэгулявання цэн на іх прадукцыю". Скасаванне ранейшага нарматыву, падкрэсліла Марыяна Шчоткіна, дазволіць наймальнікам павялічыць зацікаўленасць у павышэнні прадукцыйнасці працы, у большай ступені ўлічваць складанасць і якасць працы, узровень кваліфікацыі, асабісты ўклад кожнага работніка ў агульныя вынікі дзейнасці. "Пры гэтым ствараюцца ўмовы для павышэння тарыфных ставак ці акладаў для ўсіх суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, і ў тым ліку — дзяржаўнай формы ўласнасці, — адзначыла міністр. — Аднак зразумела: у гэтым выпадку ні ў якім разе нельга скідваць з рахункаў эфектыўнасць гаспадарання і рэальныя фінансавыя магчымасці арганізацый". Сяргей ГРЫБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 чэрвеня для суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці здымаюцца практычна ўсе абмежаванні па аплаце працы і даюцца шырокія магчымасці для выкарыстання розных... |
|