Кола
19.05.2011
—
Новости Общества
|
Кола ў культуры ўсходніх славян заўсёды сімвалізавала Сонца, рух і аднаўленне. Здавён рух у часе суадносіўся з колам, казалі — "кола часу", "кола жыцця" ці "закруціўся, як вавёрка ў коле". Крыж (спіцы) у коле (крузе) сімвалізаваў чацвяртное дзяленне, што адпавядала гадавому цыклу. У старажытныя часы кола дазволіла вырабляць сродкі руху. У той жа час кола вельмі часта прысутнічала ў абрадах і рытуалах. На Масленку на высокай жардзіне мацавалі кола, якое сімвалізавала гадавы цыкл, і пасля гульняў яго абавязкова спальвалі, тым самым як бы паскараючы доўгачаканы надыход цяпла. Палаючыя колы былі сімвалам Сонца, якое коціцца па небасхіле. Іх пускалі з гары ў дні святкавання летняга сонцастаяння — на Купалле. Старыя колы спальвалі ў купальскім агні. Пусканне палаючых колаў з гары часта набывала ахоўную функцыю ад нячыстай сілы. Так, у некаторых рэгіёнах такія колы пускалі на Юрая, тым самым ахоўвалі палі і статкі ад сурокаў. На Гомельшчыне існаваў звычай на Іванаў дзень катаць кола вакол хаты і пабудоў, затым замацаваць яго на доўгі шэст і пакінуць так да наступнага года. Так гаспадар хаты ахоўваў сваю гаспадарку "ад коршака, непрыемных людзей і звяроў..." Кола, якое выступала абярэгам гаспадаркі ад нястач, драпежных звяроў і г.д. усталёўвалі на Дабравешчанне, на Юрая, на Купалле. Часам гэты абрад выконвалі ў дзень Ушэсця (28 жніўня) — у гонар заканчэння сельскагаспадарчых работ. Кола часта было адным з атрыбутаў лячэбнай магіі і варажбы: цераз спіцы кола пераносілі, перакідвалі пэўныя рэчы. Колы замацоўвалі на дахах ці на дрэвах, каб буслам — птушкам-сімвалам шчасця і дабарабыту — было зручна будаваць свае гнёзды. У той жа час кола, якое рухаецца, выклікала насцярожанасць. Існаваў шэраг забарон, звязаных з рухомым колам. Напрыклад, незамужняй дзяўчыне забаранялася ставіць нагу на кола: "бо колькі спіц у коле, столькі гадоў не будзе дзяцей". Аксана Катовіч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кола ў культуры ўсходніх славян заўсёды сімвалізавала Сонца, рух і аднаўленне. Здавён рух у часе суадносіўся з колам, казалі — "кола часу", "кола жыцця" ці... |
|