У выхадныя інспектары ДАІ будуць працаваць на ўсіх трасах ва ўзмоцненым рэжыме
21.05.2011
—
Новости Общества
|
У выхадныя і перадвыхадныя дні кіроўцы павінны быць асабліва ўважлівымі — 20-22 мая Дзяржаўтаінспекцыя будзе знаходзіцца ва ўзмоцненым варыянце нясення службы. Супрацоўнікі ДАІ будуць несці службу на дарогах у тым ліку ўвечары і ўначы. Пра гэта "Звяздзе" паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык. А для выяўлення ў тым ліку кіроўцаў, якія селі за руль у нецвярозым стане, будзе выкарыстоўвацца тактыка "звужанай паласы". Яе сутнасць у тым, што на адносна прамым участку дарогі паслядоўна выстаўляюцца знакі зніжэння хуткасці: 90, 70, 50, а таксама конусы са святлоадбівальнымі ўстаўкамі і мігаючыя ліхтары. Яны абмяжоўваюць прастору, пераўтвараючы дзве паласы ў адну. У канцы такога калідора выстаўляецца знак STОР (рух без спынення забаронены). Усе машыны сустракае інспектар ДАІ, і калі да кіроўцы ўзніклі пытанні, спыняе машыну. Але наколькі апраўданая гэта тактыка ў выхадныя, калі асноўныя трасы і без таго загружаныя тымі, хто хоча выехаць за горад? Ганна Банадык растлумачыла, што на выезд у пятніцу і суботу і на ўезд у нядзелю ўвечары ніякіх штучных абмежаванняў руху ДАІ не будзе арганізоўваць: — Мы выдатна ведаем, якія заторы на дарогах існуюць па выхадных. У тым ліку і з прычыны рамонту шматлікіх участкаў. Таму нашы інспектары, наадварот, будуць дапамагаць аўтааматарам падчас праезду гэтых участкаў. Ганна Банадык нагадала, што ўрадам падпісана пастанова, якая абмяжоўвае ўзровень утрымання алкаголю ў крыві з 0,5 да 0,3 праміле, праўда, яна пакуль не ўступіла ў сілу. Мы пацікавіліся, колькі можна выпіць і сесці за руль згодна з новым рашэннем: — Усё залежыць ад арганізма, ад масы цела. Калі дапускалася 0,5 праміле, некаторыя выпівалі бутэльку піва і садзіліся за руль. Некаторыя, магчыма, і больш, спадзеючыся на тое, што нават калі іх зловяць, то алкаголь "выветрыцца" да дапушчальнай нормы, пакуль іх будуць вазіць на аналіз. Так яно часта і адбывалася. Тое самае з кіроўцамі, якія раніцай садзіліся за руль пасля празмернага ўжывання алкаголю напярэдадні. 0,3 праміле — гэта мінімальны ўзровень, яго дакладна перавысіць і бутэлька піва, і стан моцнага "пахмелля". Ганна Банадык нагадала, што толькі летась больш за пяць тысяч кіроўцаў селі п'янымі за руль паўторна, нягледзячы на вялізныя штрафы і крымінальную адказнасць. Па віне нецвярозых кіроўцаў у 2010 годзе загінула больш за 250 чалавек. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя і перадвыхадныя дні кіроўцы павінны быць асабліва ўважлівымі — 20-22 мая Дзяржаўтаінспекцыя будзе знаходзіцца ва ўзмоцненым варыянце нясення службы.... |
|