Да ЕС не даехалі
28.05.2011
—
Новости Общества
|
Супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі затрымалі ў сталіцы грамадзян Ісламскай Рэспублікі Пакістан. Група мела намер незаконна праехаць праз Беларусь і Літву ў краіны Заходняй Еўропы. Адзін з замежнікаў з'яўляецца вядомым крымінальным аўтарытэтам у справе арганізацыі каналаў нелегальнай міграцыі. Ён, як паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, забяспечваў знаходжанне ў Беларусі трох іншых затрыманых іншаземцаў і спрыяў легалізацыі іх перамяшчэння ў краіны ЕС. Грамадзяне Пакістана планавалі выехаць у Заходнюю Еўропу пад відам бізнэс-прадстаўнікоў, якія маюць прадпрыемства ў Беларусі і зацікаўлены ў развіцці бізнэс-кантактаў. Падчас следчых мерапрыемстваў пры садзейнічанні замежных партнёраў і Інтэрпола правяраецца магчымае дачыненне затрыманых да іншых, здзейсненых за межамі нашай краіны, злачынстваў тэрарыстычнага і экстрэмісцкага характару. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі затрымалі ў сталіцы грамадзян Ісламскай Рэспублікі Пакістан. Група мела намер незаконна праехаць праз Беларусь і Літву ў...
|
|