Жанчыны носяць толькі траціну свайго гардэроба. 21.by

Жанчыны носяць толькі траціну свайго гардэроба

03.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брытанскія даследчыкі дабраліся да жаночых гардэробных і высветлілі, што сярэднестатыстычная жанчына носіць усяго толькі крыху больш за 30% мадэляў адзення, што знаходзяцца ў яе распараджэнні. Гэта пры тым, што звычайная брытанка выдаткоўвае ў год на блузкі, сукенкі, абутак і аксэсуары не менш за 1000 фунтаў стэрлінгаў.

Цікава што: самая любімая рэч звычайна каштуе нядорага і захоўваецца гаспадыняй на працягу 12 гадоў. Гэта можа быць спадніца, сукенка або пара туфлікаў, менавіта ў якіх жанчына абавязкова адчувае сябе прывабнай. (Згадзіцеся, мілыя дамы, прыемна што хоць у гэтым мы вельмі падобныя.)

  Зрэшты, усё не так дрэнна, лічыць выканаўчы дырэктар моднага шоу Thе Сlоthеs Shоw Lіvе Гэвін Браўн. "Мы высветлілі, што жанчыны захоўваюць вернасць сваім рэчам больш як дзесяць гадоў. 12 гадоў — гэта своеасаблівы тэрмін прыдатнасці, — сказаў Браўн. — Чаму лэдзі не апранаюць усе свае рэчы? Гэтыя сукенкі могуць выйсці з моды, аказацца не па фігуры ўладальніцы або банальна надакучыць. Але сярэднестатыстычная дама ўсё роўна будзе трымаць гэта адзенне ў сваёй шафе. Бо яна спадзяецца, што аднойчы гэтая блузка зноў стане ўльтрамоднай, а спадніца зноў сыдзецца на сцёгнах. Нарэшце, шматлікія рэчы нагадваюць сваім уладальніцам аб добрым часе або вельмі прыемных момантах жыцця. А жанчыны заўсёды любілі настальгаваць".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанскія даследчыкі дабраліся да жаночых гардэробных і высветлілі, што сярэднестатыстычная жанчына носіць усяго толькі крыху больш за 30% мадэляў адзення, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика