З 8 чэрвеня павялічваюцца цэны на свініну. 21.by

З 8 чэрвеня павялічваюцца цэны на свініну

08.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гранічныя максімальныя адпускныя цэны на свініну патушную ў Беларусі з 8 чэрвеня павялічваюцца на 10 працэнтаў. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 6 чэрвеня гэтага года № 87, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

У сувязі з ростам сусветных цэн на важнейшыя сыравінныя рэсурсы і завозімыя па імпарце бялковыя дабаўкі для вытворчасці камбікармоў, змяненнем сітуацыі на валютным рынку сельгасвытворцамі былі павялічаны закупачныя цэны на свіней.Гэту пастанову Міністэрства эканомікі прыняло па прапанове Мінсельгасхарча ў мэтах частковай кампенсацыі падаражэння мясной сыравіны, устаранення значнага разрыву з цэнамі на свініну ў суседніх рэгіёнах і прадухілення несанкцыянаванага вывазу мяса за межы рэспублікі. У адпаведнасці з гэтым дакументам унесены дапаўненні і змяненні ў пастанову Міністэрства эканомікі ад 27 красавіка 2011 года № 65.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гранічныя максімальныя адпускныя цэны на свініну патушную ў Беларусі з 8 чэрвеня павялічваюцца на 10 працэнтаў. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика