Цыгарэты даражэюць. 21.by

Цыгарэты даражэюць

08.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі з 8 чэрвеня павышаюцца рознічныя цэны на цыгарэты айчыннай і замежнай вытворчасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.

У сувязі са змяненнем сітуацыі на валютным рынку па прапанове канцэрна "Белдзяржхарчпрам", ТАА "Тытунь-інвест", РВГУП "Беларусьгандаль" і іншых зацікаўленых пастановай Міністэрства эканомікі ад 6 чэрвеня 2011 года № 86 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2010 года № 61" уведзены новыя рознічныя цэны на цыгарэты айчыннай і замежнай вытворчасці.

Прыняцце гэтага рашэння абумоўлена перш за ўсё ростам курсу асноўных замежных валют адносна беларускага рубля, які ўлічваецца пры фарміраванні цэн на тытунёвыя вырабы. Акрамя таго, яно прынята ў мэтах выканання Плана мерапрыемстваў па барацьбе з тытунекурэннем у адпаведнасці з палажэннем Рамачнай канвенцыі СААЗ, а таксама для прадухілення несанкцыянаванага вывазу тытунёвай прадукцыі за межы рэспублікі.

Пастанова Міністэрства эканомікі № 86 уступае ў сілу з 8 чэрвеня 2011 года.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі з 8 чэрвеня павышаюцца рознічныя цэны на цыгарэты айчыннай і замежнай вытворчасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика