Спыніць эпідэмію СНІДу да 2015 года. 21.by

Спыніць эпідэмію СНІДу да 2015 года

08.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такая галоўная мэта дзяржаўнай Праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі. Сваім досведам барацьбы з гэтай смяротнай хваробай падзеляцца з сусветнай супольнасцю прадстаўнікі медыцынскіх службаў нашай краіны. Яны выступяць Нью-Ёрку ў штаб-кватэры ААН на спецыяльнай сустрэчы па праблеме СНІДу, якая сёння пачынае сваю работу. На яе прыехалі лідары дзяржаў, кіраўнікі ўрадаў, прадстаўнікі навуковых колаў, грамадскіх арганізацый і бізнэсу.

Нагадаем, эпідэмія ВІЧ-інфекцыі вядзе свой адлік з чэрвеня 1981 года, калі навукоўцы выявілі першы выпадак імуннага збою ў арганізме чалавека, які пазней будзе названы ВІЧ. Сёння, праз трыццаць гадоў, надышоў час ацаніць прагрэс у супрацьдзеянні эпідэміі, якая забрала больш 30 мільёнаў жыццяў, выпрацаваць далейшыя крокі, а таксама абмяняцца досведам у гэтай жорсткай барацьбе. А здабыткі ўжо ёсць. Цяпер з 30 мільёнаў чалавек, якія жывуць з ВІЧ у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходаў, больш за 6 мільёнаў атрымалі доступ да выратавальнага антырэтравіруснага лячэння. За апошняе дзесяцігоддзе амаль на 20% знізіўся лік новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Аднак і сёння на кожнага чалавека, які пачынае атрымліваць лячэнне, прыходзіцца два новыя выпадкі інфіцыявання. І ўпершыню з пачатку эпідэміі ў 2009 годзе больш за 50% жанчын планеты, у якіх выяўлена станоўчая рэакцыя на ВІЧ, нарадзілі здаровых дзяцей.

Тым не менш, прагрэс, дасягнуты за апошняе дзесяцігоддзе, застаецца даволі сціплым, асабліва ў краінах Усходняй Еўропы, дзе працягваецца рост новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Напрыклад, з 1987 года, калі ў Беларусі быў зафіксаваны першы выпадак ВІЧ-інфекцыі, па 1 мая 2011 года было зарэгістравана 12 133 выпадкі ВІЧ-інфекцыі. Большасць ВІЧ-інфіцыяваных — гэта маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў. За апошнія некалькі гадоў доля перадачы ВІЧ палавым шляхам вырасла да 75%. У той час перадача віруса пры ўнутрывенным спажыванні наркотыкаў, якая першапачаткова была асноўным шляхам перадачы хваробы, скарацілася да 21% ад агульнага ліку новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

Асноўныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі, закліканыя забяспечыць адэкватныя меры ў адказ на сітуацыю з ВІЧ-інфекцыяй у Беларусі, выкладзены ў Дзяржаўных праграмах прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. Гэтыя дакументы адлюстроўваюць прыярытэтныя кірункі дзейнасці і ўзаемадзеяння па прафілактыцы, лячэнні, доглядзе і падтрымцы хворых, стабілізацыі іх стану, павелічэнню працягласці жыцця і зніжэнню смяротнасці хворых з ВІЧ і СНІДам.

Тым не менш, застаецца шэраг праблем, якія патрабуюць неадкладнага рашэння. Адна з найважнейшых — значнае павелічэнне долі перадачы хваробы палавым шляхам і рост колькасці хворых на ВІЧ жанчын. У выніку расце і лік дзяцей, народжаных ВІЧ-інфіцыяванымі маці. Таму задача па зніжэнні рызыкі інфіцыявання дзяцей і правядзенне ўсіх прафілактычных мерапрыемстваў з улікам гендарнага падыходу, вызначаная ў новай дзяржаўнай Праграме прафілактыкі ВІЧ на 2011—2015 гады, з'яўляецца ключавой для забеспячэння здароўя будучых пакаленняў.

Антоніюс Брук, прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі.

Алег Арнаутаў, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая галоўная мэта дзяржаўнай Праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі. Сваім досведам барацьбы з гэтай смяротнай хваробай падзеляцца з сусветнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика