Беларускія класы ў Гродне створаць на базе СШ №32
13.06.2011 14:42
—
Новости Общества
|
Беларускія класы ў Гродне створаць на базе СШ №32 ![]() Старшыня гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой: - У кожнай гарадской школе можа быць некалькі заяў на беларускамоўнае навучанне, але, каб утварыць клас, неабходна хаця б 10 дзяцей. Ва ўпраўленні адукацыі нам кажуць, што адкрыць беларускі клас магчыма ў любой школе, былі б жадаючыя. Каб не распыляцца, мы пакуль абралі базавай 32-ую школу (на Дзевятоўцы), дзе скончыла першы і пойдзе ў другі клас адзіная ў Гродне вучаніца, якой шэраг прадметаў выкладаецца на беларускай мове. Адміністрацыя школы да адкрыцця беларускіх класаў ставіцца прыязна, сама запрашае. Падчас анкетавання на бацькоўскім сходзе, бацькі шасці будучых вучняў СШ №32 выказалі жаданне аддаць сваіх дзяцей у класы з беларускай мовай навучання, аднак гэтай колькасці недастаткова. Алесь Крой: - Калі будзе неабходнасць, будзем спрабаваць дамовіцца з упраўленнем адукацыі, каб першакласнікаў беларускага класа з іншых раёнаў горада падвозілі на Дзевятоўку нааўтобусе, што будзе працаваць на "Бацькоўскім маршруце". Каб адрадзіць беларускамоўную адукацыю ў Гродне патрэбна ініцыятыва знізу, ад бацькоў, а мы падтрымаем, дапаможам. Кожны год ёсць некалькі заяў у беларускія класы, але яны раскіданыя па школах, і класы не ствараюцца. Таму паспрабуем пакуль спыніца на трыццаць другой школе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ўпраўленне адукацыі плануе стварыць у горадзе першы і другі класы з беларускай мовай навучання. Старшыня гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой:... |
|