Мост праз Дубравенку стане Віленскім. 21.by

Мост праз Дубравенку стане Віленскім

14.06.2011 12:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мост праз Дубравенку стане Віленскім

gorad.by
З прапановай прысваення гэтай назвы масту па Лазарэнка да ўлады звярнулася 47 магілёўцаў – ініцыятыва была падтрыманая.

З прапановай надаць масту праз раку Дубравенка па вуліцы Лазарэнка назвы "Віленскі мост" звярнулася да старшыні Магілёўскага гарвыканкама 47 магілёўцаў, паведамляе mahilou.org.

У звароце з прапановай магілёўцаў было зазначана наступнае:

"Рэшткі прыгожай гістарычнай забудовы былой вуліцы Віленскай захаваліся да нашага часу. Новыя траса і мост знішчылі частку гістарычнага цэнтра і змянілі ландшафт мясцовасці. Ацалелыя гістарычныя будынкі сёння знаходзяцца нашмат ніжэй праезнай часткі. Лічым неабходным тапанамічнымі сродкамі – наданнем новаму масту назвы "Віленскі мост" – падтрымаць гістарычны характар месца і пераемнасць горадабудаўнічых традыцый".

У выніку разгляду

Зварот быў разгледжаны ў Магілёўскім гарвыканкаме на паседжанні па тапаніміке і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны горада Магілёва. Камісія прыняла рашэнне падтрымаць ініцыятыву грамадзянаў аб прысваенні масту праз раку Дубравенку па вуліцы Лазарэнка назвы "Віленскі мост". 


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З прапановай прысваення гэтай назвы масту па Лазарэнка да ўлады звярнулася 47 магілёўцаў – ініцыятыва была падтрыманая. З прапановай надаць масту праз раку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика