Навучанне па-беларуску ў Магілёве: магчымасць ёсць, а ці ёсць жаданне?
22.06.2011 17:36
—
Новости Общества
|
Навучанне па-беларуску ў Магілёве: магчымасць ёсць, а ці ёсць жаданне? Толькі тры вучні на сёння ходзяць у беларускамоўны клас. Аб'яўлены набор на наступны навучальны год.
Амаль год зацікаўленыя бацькі дамагаліся адкрыцця ў Магілёве класа з выкладаннем усіх вучэбных прадметаў на беларускай мове. Гарадская ўлада пайшла насустрач: першага верасня 2011 года ў СШ № 1 (вуліца Першамайская, 24) такі класс з'явіўся. На сёння ў ім тры вучні. У аддзеле адукацыі магілёўскага гарвыканкама запэўнілі, што клас працягне сваю працу і ў наступным навучальным годзе. Праўда з пажаданнем: колькасць вучняў мусіць павялічыцца. Утрымліваць клас усяго з трыма навучэнцамі невыгадна. А гэта значыць, што важкая нагода для ліквідавання такога класа застаецца... Наша мова непапулярная? Ва ўпраўленні адукацыі лічаць, што непапулярнасць адзінага ў горадзе беларускага класа тлумачыцца незапатрабаванасцю мовы наогул. Напрыклад, з 1996 да 2004 года ў Магілёве існавала нацыянальная гімназія з вывучэннем усіх прадметаў на беларускай мове. Вучні, якія скончылі гэтую ўстанову, веданне сваёй беларускай мовы нідзе выкарыстаць не маглі. У рэспубліцы няма ніводнага ВНУ з навучаннем цалкам на беларускай мове. Як паўплывае на дзіця беларускамоўнае навучанне: меркаванні Бацькі баяцца за адаптацыю ў рускамоўным асяроддзі? - Бацькі проста баяцца, - лічыць Алег Дзьячкоў, старшыня магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. - Нажаль, сістэма адукацыі ў Беларусі амаль цалкам рускамоўная - таму, натуральна, што маці ці тата, думаюць аб тым, што будзе далей з іх дзіцём: якім чынам ён будзе будаваць адносіны з аднагодкамі, працягваць адукацыю, куды пойдзе працаваць? І не сакрэт, што ў рускамоўнай краіне, чалавек, які размаўляе і думае па-беларуску, аўтаматычна сутыкаецца з шэрагам праблем. Таму беларускамоўная адукацыя сёння – гэта, найперш, маральны выбар бацькоў. Надзвычай адказны і складаны. У маці Ялінкі такога страху няма Надзея Салаўёва, маці Ялінкі, адной з навучэнак беларускага класа ў Магілёве, наадварот, ніякіх складанасцяў не бачыць: - Для нашай сям'і нават пытання не стаяла, на якой мове павінна вучыцца дачка. Мы – беларусы, гэтая мова нам родная, таму і выбар быў лёгкі. Што тычыцца магчымых праблем ў будучым - гэта поўнае глупства. Ялінка аднолькава добра ведае абедзьве дзяржаўныя мовы. У школе яна, дарэчы, пачала вывучаць яшчэ і ангельскую. - Наогул, я упэўнена, што, чым больш дзіця ведае - тым лепш. А пачатковая школа - самы спрыяльны перыяд для вывучэння моваў. Я проста жадаю свайму дзіцяці лепшага, а якасная адукацыя – зараз прыярытэт. Псіхолаг: дзіця, што губка - убірае ў сябе ўсё, што чуе На думку педагога-псіхолага СШ № 1 Алены Каралёвай, страхі бацькоў дарэмныя: - Дзіця - гэта губка. Убірае ў сябе ўсё, што чуе. А калі ўлічваць, што на вуліцах і у транспарце гучыць пераважна руская мова – з яе веданнем праблем не будзе. Што тычыцца сацыялізацыі ў школе, дык тры вучні - таксама калектыў. У дадатак - ёсць агульная група падоўжанага дня, а таксама заняткі па вузкапрофільных прадметах: такіх як выяўленчае мастацтва і фізкультура. А яны адбываюцца супольна з іншымі класамі, а таму па-руску. Родная мова не павінна стаць замежнай... Ці насамрэч яна незапатрабаваная? - А наконт незапатрабаванасці... Гэта як паглядзець, - адзначае Алег Дзьячкоў. - Сёння ў Мінску працуе некалькі школ з беларускай мовай навучання. Адукацыя ў іх лічыцца элітнай. Нашу мову актыўна вывучаюць ў Літве, Латвіі, Польшчы. Нядаўна, я сустракаўся з кіраўніком беларускай дыяспары Іркуцка. У іх беларускую мову вывучаюць каля 800 чалавек. Дзейнічаюць адмысловыя гурткі, спяваюць фальклорныя калектывы, ладзяцца нацыянальныя святы. А тым часам, сярод іх толькі адзін чалавек нарадзіўся ў Беларусі. Астатнія – дзеці, унукі, праўнукі этнічных беларусаў, што некалі былі сасланыя ў Сібір. Нажаль, пакуль што атрымліваецца, што толькі нам - беларусам у Беларусі - родная мова не вельмі патрэбная. Праўда, я ўпэўнены: гэта часова... Хто адказны за захаванне мовы і чаму яна патрэбная Стаўленне дзяржавы да беларускай мовы - не галоўнае, лічыць Алег Дзьячкоў: - Ад простых людзей шмат залежыць. Мы мусім зразумець: памірае вёска, а разам з ёй - і носьбіты беларускасці. Калі мы, нашы дзеці і ўнукі, сёння не зробім беларускую мову натуральнай часткай свайго жыцця, заўтра рызыкуем, як некалі чэхі, адумаўшыся, вывучаць родную мову па кнігах як замежную. Да таго ж, мова – адна з галоўных прыкмет нацыі. Навучанне на беларускай мове ў Магілёве працягнецца Ва ўпраўленні адукацыі гарвыканкама паабяцалі, што клас з беларускай мовай навучання ў Магілёве абавязкова працягне сваю працу і ў 2011-2012 навучальным годзе. Тым больш, для гэтага ёсць усё неабходнае: падручнікі, настаўнікі, памяшканне. Справа за жаданнем бацькоў, і толькі за ім. Куды звяртацца: Зацікаўленыя ў навучанні сваіх дзяцей у беларускамоўнай класе бацькі могуль звярнуцца па даведку • у аддзел адукацыі гарвыканкама па тэлефонах: 0222 22 32 37, 22 74 76 • у аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна па тэлефоне 0222 32 70 81 • у сярэднюю школу № 1 па тэлефоне 0222 31 08 55, 22 29 55 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі тры вучні на сёння ходзяць у беларускамоўны клас. Аб'яўлены набор на наступны навучальны год. Амаль год зацікаўленыя бацькі дамагаліся адкрыцця ў Магілёве... |
|