5 якасцяў, якіх не хапае беларусам сёння. 21.by

5 якасцяў, якіх не хапае беларусам сёння

30.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашай галаве заўжды безліч стэрэатыпаў. Яны жывуць у нас неяк самі па сабе і прачынаюцца, калі нам задаць нейкае пытанне знянацку. Як вы можаце ахарактарызаваць беларусаў? І, вядома ж, кожны адразу падумае: добрыя, цярплівыя, талерантныя, памяркоўныя, працавітыя.... Але гэтыя якасці на паверхні, яны — стэрэатыпныя. Каб сказаць пра беларусаў нешта больш арыгінальнае і глыбокае, трэба добра падумаць. Яшчэ складаней вырашыць, якіх якасцяў беларусам не хапае. Самакрытыка ўсё-ткі не наш канёк. Прызнаваць, што беларусам не хапае нейкіх якасцяў — значыць, прызнаваць, што і табе не хапае гэтых якасцяў. Але, напрыклад, прызнаць, што нам не хапае смеласці, — сам па сабе ўжо вельмі смелы ўчынак, які натхняе на пазітыўныя роздумы.

 

Гэтым разам "Звязда" вырашыла спытаць у творчых людзей, якіх якасцяў не хапае беларусам. Мастачка, пісьменнік, рэжысёр, спявачка і акцёр былі, трэба сказаць, вельмі азадачаны. І кожнага з іх пытанне "Звязды" падштурхнула да філасофскага роздуму. Некаторыя палічылі, што пяць якасцяў — гэта занадта шмат, і абышліся меншай колькасцю якасцяў, якіх нам не хапае. На іх думку, шлях да самаўдасканалення ў беларусаў — кароткі, але складаны, і ўсе недахопы абумоўлены адсутнасцю нечага аднаго вельмі значнага. Іншыя не захацелі браць на сябе смеласць гаварыць за ўсіх беларусаў і вырашылі пачаць з сябе — шчыра прызнацца, якіх чалавечых якасцяў не хапае менавіта ім. І, магчыма, патроху ўсім беларусам.

Зрэшты, якасці — рэч непастаянная. І іх прысутнасць альбо адсутнасць у характары таго ці іншага народа абумоўлена шэрагам фактараў. Напэўна, ніхто не зможа аспрэчыць, што беларусы знаходзяцца зараз у нейкім чарговым пераходным перыядзе: эканамічным і ментальным. А таму вельмі важна вызначыць, якіх якасцяў нестае нам у гэты важны час. Цікава, што такія якасці, як самапавага і смеласць, паўтараюцца адразу ў некалькіх адказах. Таму, відаць, на іх трэба звянуць асаблівую ўвагу. Напэўна, паўтараюцца яны нездарма. А чаго яшчэ не хапае нам, каб быць шчаслівымі і рухацца наперад? Чытайце далей.

Іна Афанасьева, спявачка:

Я думала пра нашы недахопы. І павінна сказаць, што не хачу нічога прыдумляць. Самае галоўнае, чаго не хапае беларусам і з чаго вынікаюць усе астатнія якасці, якіх нам не хапае, — гэта самапавага. Мы заўжды не ўпэўненыя ў сабе, мы заўжды глядзім на іншых, мы заўжды ставімся да сябе непаважліва. І гэта, напэўна, самы галоўны недахоп у характары кожнага беларуса. Ад гэтага і зайздрасць, і тое, што мы не ўмеем усміхацца... А ўсё астатняе — гэта ўжо другасныя рэчы, якія залежаць ад самапавагі нацыі.

Арцём Арашонак, пісьменнік, перакладчык:

1. Шчырасці. Са шчырасці я пачну. Гэтай душэўнай якасці не хапае беларусам. Прызнаю, што самому не хапае яе. А шчырасць — гэта браслаўскае возера: чысцюткае, бязмежнае. Мы — кожны ў сваім чоўне, а хочацца, каб былі адначасова разам, каб шчыра крыкнуць:

Са шчырасці я пачну. Гэтай душэўнай якасці не хапае беларусам. Прызнаю, што самому не хапае яе. А шчырасць — гэта браслаўскае возера: чысцюткае, бязмежнае. Мы — кожны ў сваім чоўне, а хочацца, каб былі адначасова разам, каб шчыра крыкнуць:

— Добрай раніцы! Рады бачыць цябе! Як маешся?

— Цудоўна! — ляцяць вітальныя, нібы ластаўкі, словы.

2. Ветлівасці. Ці часта мы гаворым адно аднаму добрыя словы: "добры дзень", "калі ласка", "дзякуй", "дабранач"? У магазіне, на працы, дома... Хочацца, каб гаварылі часцей.

Ці часта мы гаворым адно аднаму добрыя словы: "добры дзень", "калі ласка", "дзякуй", "дабранач"? У магазіне, на працы, дома... Хочацца, каб гаварылі часцей.

3. Пяшчоты. Ноч напаўняецца цёплай пяшчотай. Спяць дзеці, іх валасы мяккія, як азёрныя хвалі. Сны — як рознакаляровыя рыбы. Перад сном маленькіх беларусаў пяшчотна цалуе мама. А бацька? Мужчынам не хапае пяшчоты — да жанчыны, да дзяцей, да саміх сабе. Пяшчота чапляе моцны пол, нібы рыбалоўны кручок, лічбай тры ў маім спісе.

Ноч напаўняецца цёплай пяшчотай. Спяць дзеці, іх валасы мяккія, як азёрныя хвалі. Сны — як рознакаляровыя рыбы. Перад сном маленькіх беларусаў пяшчотна цалуе мама. А бацька? Мужчынам не хапае пяшчоты — да жанчыны, да дзяцей, да саміх сабе. Пяшчота чапляе моцны пол, нібы рыбалоўны кручок, лічбай тры ў маім спісе.

4, 5. Душэўная гнуткасцьі ўменне слухаць. Паступова мы старэем, гады хістаюць нас, як трыснёг на ўзбярэжжы. Паасобку не выстаяць. Колькі сем'яў сустрэнеш, што жывуць да самой старасці душа ў душу, рука ў руцэ?.. Мала. Адзінокімі валунамі дажываюць да старасці. Душэўная гнуткасць, мяккасць у адносінах уваходзяць у пералік душэўных якасцяў, без якіх не абысціся сёння. А з імі разам і ўменне слухаць — важная якасць. Хто чуе — той разумее, той робіцца міласэрным.

Душэўная гнуткасцьі ўменне слухаць. Паступова мы старэем, гады хістаюць нас, як трыснёг на ўзбярэжжы. Паасобку не выстаяць. Колькі сем'яў сустрэнеш, што жывуць да самой старасці душа ў душу, рука ў руцэ?.. Мала. Адзінокімі валунамі дажываюць да старасці. Душэўная гнуткасць, мяккасць у адносінах уваходзяць у пералік душэўных якасцяў, без якіх не абысціся сёння. А з імі разам і ўменне слухаць — важная якасць. Хто чуе — той разумее, той робіцца міласэрным.

У беларусаў шмат добрых якасцяў — разважлівасць, спакой, жыццёвая мудрасць і аптымізм. Я веру ў лепшае.

Віктар Манаеў, акцёр:

Я не магу ўзяць на сябе смеласць казаць, чаго не хапае кожнаму беларусу. Можа, усё ж такі такое пытанне ставіць неяк некарэктна, не па-хрысціянску... У першую чаргу трэба, напэўна, сказаць, чаго не хапае канкрэтна мне, а не беларусам. Ці яўрэям, ці палякам. Трэба пачынаць з сябе, я лічу. Бо я не магу ведаць, каму чаго не хапае. Камусьці не хапае дабрыні, камусьці злосці... Ды і складана сказаць, чаго не хапае мне як беларусу. Калі б я жыў у Польшчы, мне б чагосьці іншага не хапала? Ну, напрыклад, я зайздрошчу... Дык калі я беларус, я ведаю, што нельга зайздросціць, а калі б я быў палякам, то не ведаў бы? Не, напэўна, я б таксама лічыў, што зайздросціць дрэнна. Ёсць агульначалавечыя якасці, якіх у той ці іншай ступені не хапае кожнаму чалавеку. І мне, і, думаю, іншым, беларусам у тым ліку.

1. Разважлівасці.

2. Рашучасці.

3. Веры. Нам не хапае веры, менавіта вера робіць чалавека чалавекам увогуле. Усе непрыемнасці, якія з намі здараюцца, адбываюцца ў першую чаргу з-за таго, што ў нас недастаткова веры. Тут я і пра сябе асабіста кажу. Адзін выдатны паэт неяк сказаў, што без веры нацыя — натоўп.

Нам не хапае веры, менавіта вера робіць чалавека чалавекам увогуле. Усе непрыемнасці, якія з намі здараюцца, адбываюцца ў першую чаргу з-за таго, што ў нас недастаткова веры. Тут я і пра сябе асабіста кажу. Адзін выдатны паэт неяк сказаў, што без веры нацыя — натоўп.

4. Спачування. Трэба ўмець спачуваць чужому гору. Гору, якое адбылося і з суайчыннікам, і з суседам. А часам мы не зважаем на беды і праблемы іншых людзей, не імкнёмся ім дапамагчы, іх падтрымаць. А гэта вялікі грэх...

Трэба ўмець спачуваць чужому гору. Гору, якое адбылося і з суайчыннікам, і з суседам. А часам мы не зважаем на беды і праблемы іншых людзей, не імкнёмся ім дапамагчы, іх падтрымаць. А гэта вялікі грэх...

5. Самаахвярнасці. Самаахвярнасць — гэта асноўная якасць любові. Калі няма самаахвярнасці, то няма і любові. Любові без самаахвярнасці не бывае. А часта мы хочам любіць і не хочам ахвяраваць сабой.

Самаахвярнасць — гэта асноўная якасць любові. Калі няма самаахвярнасці, то няма і любові. Любові без самаахвярнасці не бывае. А часта мы хочам любіць і не хочам ахвяраваць сабой.

Антаніна Слабодчыкава, мастачка:

На мой погляд, беларусам не хапае ўсяго некалькіх якасцяў для таго, каб быць шчаслівымі.

1. Самапавагі. Толькі праз павагу да сябе, да сваёй гісторыі, да сваёй мовы, палюбіўшы тое, што нас адрознівае ад іншых культур, мы зможам стаць маленькім, але вельмі гордым народам.

Толькі праз павагу да сябе, да сваёй гісторыі, да сваёй мовы, палюбіўшы тое, што нас адрознівае ад іншых культур, мы зможам стаць маленькім, але вельмі гордым народам.

2. Смеласці. Гэтая якасць, неабходная для таго, каб адстойваць свае правы і пазіцыі. А для гэтага трэба ведаць свае правы і мець смеласць за іх змагацца.

Гэтая якасць, неабходная для таго, каб адстойваць свае правы і пазіцыі. А для гэтага трэба ведаць свае правы і мець смеласць за іх змагацца.

3. Жадання быць свабоднымі. Калі мы будзем скарыстоўваць дзве вышэйназваныя якасці, то мы будзем свабоднымі і шчаслівымі.

быць свабоднымі. Калі мы будзем скарыстоўваць дзве вышэйназваныя якасці, то мы будзем свабоднымі і шчаслівымі.

Думаю, усё астатняе, што неабходна для таго, каб быць шчаслівымі, у беларусаў ёсць.

Віктар Аслюк, рэжысёр-дакументаліст:

1. Самаіроніі і гумару. Беларусы — не вельмі вясёлы народ. Але найперш нам не хапае самаіроніі. Бачыць адмоўныя якасці і іранічна ставіцца да сябе — гэта розныя рэчы. З іроніяй — гэта значыць нейкім чынам гэтыя адмоўныя якасці пераадольваць. А беларусы жывуць без іроніі. Яны фактычна не пераадольваюць свае слабыя месцы. Не стараюцца. Гэткая інертнасць нам уласціва. І смяяцца мы, на жаль, не ўмеем.

Беларусы — не вельмі вясёлы народ. Але найперш нам не хапае самаіроніі. Бачыць адмоўныя якасці і іранічна ставіцца да сябе — гэта розныя рэчы. З іроніяй — гэта значыць нейкім чынам гэтыя адмоўныя якасці пераадольваць. А беларусы жывуць без іроніі. Яны фактычна не пераадольваюць свае слабыя месцы. Не стараюцца. Гэткая інертнасць нам уласціва. І смяяцца мы, на жаль, не ўмеем.

2. Пачуцця самапавагі. А самапавага — гэта, у першую чаргу, усведамленне ўласнай годнасці, хоць бы чыста гістарычна. Тут можна згадаць і нацыянальную свядомасць. Таму што гэта адзін са складнікаў самапавагі. А ў нас чамусьці лічыцца дурным тонам, калі чалавек ганарыцца сваёй гісторыяй, ведае яе, ведае беларускіх гістарычных дзеячаў, валодае беларускай мовай. Адным словам, самапавагі нам дакладна не хапае. Гэта я ведаю, і за сваё жыццё не раз з гэтым сутыкаўся.

А самапавага — гэта, у першую чаргу, усведамленне ўласнай годнасці, хоць бы чыста гістарычна. Тут можна згадаць і нацыянальную свядомасць. Таму што гэта адзін са складнікаў самапавагі. А ў нас чамусьці лічыцца дурным тонам, калі чалавек ганарыцца сваёй гісторыяй, ведае яе, ведае беларускіх гістарычных дзеячаў, валодае беларускай мовай. Адным словам, самапавагі нам дакладна не хапае. Гэта я ведаю, і за сваё жыццё не раз з гэтым сутыкаўся.

3. Цвярозасці. Але не той цвярозасці, што пра гарэлку... Скажам так, беларусы ўсе фаталісты. Яны жывуць як-небудзь. Яны жывуць, не маючы цвярозага погляду на жыццё. Калі, напрыклад, трэба лячыцца, правярацца, сачыць за здароўем, а беларусы думаюць: "Ай, як-небудзь!" Здароўе пускаецца на самацёк. І не толькі гэта... Адсутнасць цвярозага погляду на жыццё, на свет прыносіць нам шмат непрыемнасцяў....

Але не той цвярозасці, што пра гарэлку... Скажам так, беларусы ўсе фаталісты. Яны жывуць як-небудзь. Яны жывуць, не маючы цвярозага погляду на жыццё. Калі, напрыклад, трэба лячыцца, правярацца, сачыць за здароўем, а беларусы думаюць: "Ай, як-небудзь!" Здароўе пускаецца на самацёк. І не толькі гэта... Адсутнасць цвярозага погляду на жыццё, на свет прыносіць нам шмат непрыемнасцяў....

4. Смеласці. Не сказаць, што партызаны беларускія ці проста беларусы — дрэнныя баязлівыя салдаты. Не — ім хапае смеласці. Але смеласці на побытавым узроўні, у побытавым жыцці, у нас мала. Адстаяць ці хоць бы проста выказаць свой пункт погляду на нейкія рэчы, з'явы ў нас не хапае смеласці.

Не сказаць, што партызаны беларускія ці проста беларусы — дрэнныя баязлівыя салдаты. Не — ім хапае смеласці. Але смеласці на побытавым узроўні, у побытавым жыцці, у нас мала. Адстаяць ці хоць бы проста выказаць свой пункт погляду на нейкія рэчы, з'явы ў нас не хапае смеласці.

5. Праніклівасці. Сярод беларусаў вельмі шмат прастадушных людзей, якіх вельмі лёгка падмануць. Гэтае прастадушша — якасць, ад якой трэба пазбаўляцца. І наадварот, набываць праніклівасць, якая дазваляе цвяроза глядзець на рэчы, так бы мовіць, "сканаваць" іншага чалавека: хлусіць ён табе ці не; мае нейкія карыслівыя намеры ці не...

Сярод беларусаў вельмі шмат прастадушных людзей, якіх вельмі лёгка падмануць. Гэтае прастадушша — якасць, ад якой трэба пазбаўляцца. І наадварот, набываць праніклівасць, якая дазваляе цвяроза глядзець на рэчы, так бы мовіць, "сканаваць" іншага чалавека: хлусіць ён табе ці не; мае нейкія карыслівыя намеры ці не...

Мае адказы могуць падацца трохі смешнымі. Пра гэта можна цэлыя кніжкі пісаць, якім чынам і як здарылася, што ў аднаго народа ёсць нейкія якасці, а ў іншага нейкіх якасцяў няма, альбо ёсць, але ў меншай ступені. Мне здаецца, што ў розныя часы некаторыя якасці быццам затухаюць, а некаторыя праступаюць на паверхню, і наадварот. Ну, наступае вайна, не дай Бог, і з'яўляецца і смеласць, і цвярозасць, і самапавага, і тая самая праніклівасць... Усё гэта ўзнікае, калі чалавек стаіць перад нейкім выпрабаваннем, апынаецца ў памежнай сітуацыі, і яму трэба ўзяць сябе ў рукі. Так што гэта ўсё ўмоўна. Якасці залежаць ад таго часу, у якім мы жывём. Зараз час трохі сонны, неаформлены. Мабыць, мы яго не разумеем, а можа, гэта такі перыяд станаўлення нацыі...

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай галаве заўжды безліч стэрэатыпаў. Яны жывуць у нас неяк самі па сабе і прачынаюцца, калі нам задаць нейкае пытанне знянацку. Як вы можаце ахарактарызаваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика