РОЗГАЛАС
02.07.2011
—
Новости Общества
|
У выхадныя істотна пахаладае
і сур'ёзныя дажджы На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя ліўні, вецер зменіцца з усходняга на паўднёвы: 5--10, месцамі парывамі да 15--18 м/с. Тэмпература ўдзень ад 13--19 на паўднёвым захадзе да 20--24 градусаў на паўночным усходзе краіны, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела метэапрагнозаў рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Людміла ПАРАШЧУК. Захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я ў нядзелю і панядзелак, калі амаль паўсюдна будзе ісці дождж, месцамі даволі моцныя ліўні. Тэмпература ўначы 7--13, удзень ад 13 цяпла на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да 22 градусаў на паўночным усходзе Віцебскай вобласці. У Мінску 3 ліпеня будзе воблачна з праясненнямі, месцамі дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы 9--11, максімальная тэмпература ўдзень каля 18 градусаў. Паводле папярэдніх прагнозаў, ужо з сярэдзіны наступнага тыдня дажджоў стане значна менш і будзе цяплець. Прагназуецца, што ўжо 7 ліпеня тэмпература ўначы будзе 10--16, удзень 20--26 градусаў. Сяргей КУРКАЧ. Як працуе транспарт падчас святкаванняў?У сувязі з ускладаннем вянкоў да помніка Перамогі (плошча Перамогі) 2 ліпеня з 20.00 да 23.30 будуць зменены трасы сталічных аўтобусных маршрутаў №№100, 115Э, 18, 39, 57. Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс", 3 ліпеня ў сувязі з правядзеннем ваеннага парада каля абеліска "Мінск -- горад-герой" у перыяд з 8.00 да 14.00, а таксама ў сувязі з правядзеннем гала-канцэрта і святочнага салюта ў перыяд пасля 20.00, па праспекце Машэрава будуць зменены трасы аўтобусных маршрутаў №№1, 69, 73, 91, 163, 29, 44, 136. Сяргей РАСОЛЬКА. Памёр вядомы баскетбольны трэнер Сямён ХаліпскіНа 74-м годзе жыцця памёр заслужаны трэнер СССР, вядомы беларускі баскетбольны спецыяліст Сямён Халіпскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Дзякуючы яго трэнерскаму таленту ў 80-х гадах мінулага стагоддзя баскетбалісткі мінскага "Гарызонта" ўвайшлі ў лік вядучых каманд Савецкага Саюза. Падапечныя Сямёна Халіпскага двойчы станавіліся прызёрамі чэмпіянату СССР, пасля чаго паспяхова гулялі ў еўрапейскіх турнірах. Сямён Халіпскі кіраваў моладзевай і другой зборнай СССР, затым і нацыянальнай зборнай Беларусі. Ён быў па праву прызнаны лепшым трэнерам за 80-гадовую гісторыю айчыннага баскетбола. Сярод шматлікіх выхаванцаў -- алімпійскія чэмпіёнкі Таццяна Белашапка, Ірына Сумнікава, Алена Швайбовіч, чэмпіёнка свету і Еўропы Галіна Савіцкая. Намяняў валютуЗа парушэнне парадку правядзення валютных аперацый у Навабеліцкім раёне Гомеля затрыманы грамадзянін, раней судзімы за крадзеж у буйным памеры. У мужчыны канфіскаваны долары, еўра, расійскія і беларускія рублі ў вялікай колькасці. У пераліку на сённяшні курс беларускага рубля агульная сума складае больш за Br144 млн. Ірына АСТАШКЕВІЧ. 2 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя істотна пахаладае і сур'ёзныя дажджы На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя ліўні, вецер зменіцца з усходняга на паўднёвы: 5--10, месцамі... |
|