ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
05.07.2011
—
Новости Общества
|
Уга Чавес вярнуўся на радзіму
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, які праходзіў на Кубе курс рэабілітацыі пасля выдалення ракавай пухліны, вярнуўся ў Каракас, паведамляе мясцовы тэлеканал Vеnеzоlаnа dе Tеlеvіsіоn.
4 ліпеня ў Пячэрскім райсудзе Кіева працягнуўся разгляд па "газавай справе" супраць экс-прэм'ера Украіны, лідара партыі "Бацьківшчына" Юліі Цімашэнка, якая тычыцца падпісання ёю газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе, у бытнасць кіраўніком урада. Цімашэнка абвясціла, што мае намер прыцягнуць для абароны ў "газавай справе" новага адваката. Паводле словаў экс-прэм'ера, яе абаронца Сяргей Уласенка знаходзіцца "ў камандзіроўцы", а другому яе адвакату, Мікалаю Цітарэнку, спатрэбіцца месяц на азнаямленне са справай. Суддзя задаволіў хадайніцтва часткова — разгляд справы перанеслі на раніцу 6 ліпеня. Цімашэнка назвала гэта абмежаваннем яе права на абарону. Акрамя таго, перад пасяджэннем суда Цімашэнка заявіла, што за ёй вядзецца сачэнне, а яе паплечнікаў праслухоўваюць, паведамляе NЕWSru.uа. Тым часам мясцовыя СМІ пішуць, што Юлія Цімашэнка дэманстратыўна адмаўляецца ўставаць, выказваючыся ў судзе, а таксама ўвесь час уступае ў спрэчкі з суддзёй. Арыштаваны кіраўнікі вядучых футбольных клубаў ТурцыіПаліцыя Турцыі арыштавала ў нядзелю 40 кіраўнікоў і адміністратараў вядучых футбольных клубаў краіны, а таксама футбалістаў у рамках расследавання справы аб арганізацыі дагаворных матчаў, паведамляюць інфармагенцтвы. Не выключана, што лік затрыманых хуткім часам можа ўзрасці. Нядзельныя арышты — другая буйная аперацыя турэцкай паліцыі па супрацьдзеянні карупцыі ў футболе. У сакавіку-красавіку 2010 года ў Стамбуле былі ўзяты пад варту 55 чалавек, у тым ліку вядомыя ў Турцыі трэнеры і футбалісты. Шкода ад ліўневых дажджоў у Малдове перавысіла $1,7 млнУрон, нанесены сельскай гаспадарцы Малдовы дажджамі з градам, якія прайшлі ў канцы чэрвеня, паводле папярэдніх ацэнак, перавысіў 20 млн леяў ($1,7 млн). Паводле звестак Службы грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацый Міністэрства ўнутраных спраў, з-за ліўневых дажджоў і граду па краіне пацярпела 5,1 тыс. га пасеваў, 272 га вінаграднікаў і 140 га садоў. Сотні кілаграмаў каштоўнасцяў знойдзены ў старажытным індыйскім храмеУ старажытным храме Падманабхасвамі на поўдні Індыі знойдзены скарбы, паведамляюць інфармагенцтвы. Сотні кілаграмаў залатых і сярэбраных манет, дыяментаў і жэмчугу знойдзены ў скарбніцы, якая была апячатана ў ХІХ стагоддзі. Спецыялісты мяркуюць, што гэтыя каштоўнасці — дары вернікаў богу Вішну, назапашаныя за некалькі стагоддзяў. Найвялікшую цікавасць навукоўцаў выклікалі манеты з усяго свету, у тым ліку брытанскай Ост-Індскай кампаніі, Венецыі, Аўстраліі, суседняга княства Майсур. Пасля гэтых знаходак храм Падманабхасвамі па ступені багацця можа параўнацца са славутым храмам Венкатэшвара ў штаце Андхра-Прадзеш. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уга Чавес вярнуўся на радзіму Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, які праходзіў на Кубе курс рэабілітацыі пасля выдалення ракавай пухліны, вярнуўся ў Каракас,... |
|