РОЗГАЛАС
05.07.2011
—
Новости Общества
|
Вецер па Гомельшчыне гуляе
Купал Свята-Уведзенскай царквы ў вёсцы Дуброўка Добрушскага раёна пацярпеў ад моцнага ветру, які прайшоў па Гомельшчыне. Там жа пашкоджаны дахі прытулку манастыра, кацельні, мясцовых ФАПа і сталовай. У КСУП "Велікаборскі" Хойніцкага раёна вецер разбурыў тры сіласныя вежы, якія не эксплуатаваліся. Шыфер зляцеў з дахаў 13 жылых дамоў, Дома культуры, малочнатаварных фермаў, іншых сельскагаспадарчых пабудоў у Калінкавіцкім і Хойніцкім раёнах. Маштабы наступстваў стыхіі ўдакладняюцца. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Вадзіцель збіў пешахода на Партызанскім праспекце ў Мінску і знік з месца здарэнняУчора каля 3.40 на Партызанскім праспекце ў Мінску неўстаноўлены вадзіцель, кіруючы неўстаноўленым аўтамабілем, збіў пешахода і знік з месца здарэння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Мужчына перасякаў праспект па нерэгулюемым пешаходным пераходзе, справа налева па ходу руху аўтамабіля. У выніку ДТЗ пешаход атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені цяжкасці, пералом некалькіх рэбраў, закрытую траўму грудной клеткі і быў шпіталізаваны ў аддзяленне рэанімацыі. ДАІ просіць сведак гэтага здарэння пазваніць па тэл.: (8017) 222 08 40, 222 25 05, 222 08 31, 222 17 17 або 102. Чаго час марнаваць? Страхавы агент, які працаваў побач з прапускным пунктам Селішча, што ў Добрушскім раёне, вырашыў паралельна заняцца яшчэ адным відам дзейнасці. 23-гадовы малады чалавек без спецыяльнага дазволу ажыццяўляў абмен замежнай валюты. Пры затрыманні ў яго канфіскаваны долары, еўра і расійскія рублі, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Дапамога "хуткай дапамозе"
Ірына АСТАШКЕВІЧ. УтапілісяУ вадаёме каля в. Ціткаўшчына (Ляхавіцкі раён) знайшлі мёртвым рабочага мясцовага СВК. А каля в. Дубай, што на Піншчыне, натрапілі на труп маладой жанчыны, якая доўгі час знаходзілася ў р. Піна. У абодвух выпадках прыкмет гвалту на тапельцах не знойдзена. Трактар перакуліўся, трактарыст загінуўНа полі каля в. Чудзін (Ганцавіцкі раён) механізатар СВК "Лань" не справіўся з кіраваннем трактара і з'ехаў у раку Лань. Трактар перакуліўся, і 56-гадовы мужчына загінуў. Сымон Свістуновіч. У Гродзенскай вобласці затрыманы крэдытныя аферыстыУ Гродзенскай вобласці затрыманы махляры, якія зараблялі на аферах пры афармленні экспрэс-крэдытаў у магазінах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Грамадзянін Расіі, які каля 15 гадоў жыве ў Беларусі, прапаноўваў людзям за грошы прадаставіць пашпартныя даныя для афармлення экспрэс-крэдытаў. Дзейнічаючы як вопытны махляр, раней судзімы расіянін у якасці першай ахвяры выбраў чалавека, што знаходзіцца на ўліку ў псіхдыспансеры. Пасля ён шукаў людзей, якія маюць патрэбу ў грошах і лёгка паддаюцца ўплыву. За ўзнагароду ў памеры Br50-100 тыс. ён угаворваў людзей прадаставіць свае пашпартныя даныя для афармлення растэрміноўкі на тэхніку. Разлічыўшыся з ахвярай, прадаваў фотаапараты, тэлефоны і інш. А праз месяц пацярпелыя даведваліся, што ніякіх выплат па крэдытнаму дагавору рэальны пакупнік не ажыццяўляў. Тым часам махляр вырашыў паставіць справу на паток і знайшоў саўдзельнікаў. Цікава, што пазней следства перакваліфікуе аднаго з пацярпелых у абвінавачанага. Ашуканы грамадзянін, даведаўшыся пра аферу, зацікавіўся няхітрай схемай і папрасіўся ў долю. У выніку на сёння раскрыта каля 15 выпадкаў ашуканства. За гэты час махляры выручылі і прадалі 12 дарагіх мабільных тэлефонаў і 10 3G-планшэтаў. Салодкая валюта134 мяшкі з цукрам на суму Br31,5 млн рублёў затрыманы на мяжы з Расіяй у Добрушскім раёне. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, у кантрольна-прапускным пункце Селішча было затрымана два мікрааўтобусы "Мерседэс-бэнц спрынтар" пад кіраваннем мазыран, якія перавозілі цукар без суправаджальных дакументаў. Транспартныя сродкі і салодкі прадукт канфіскаваны. Праводзіцца праверка. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Кіраўнік віцебскага грамадскага аб'яднання асуджаны на 5 гадоў за падбухторванне да дачы хабаруГрашовыя ўзнагароды на агульную суму $29 тыс. 42-гадовы мужчына атрымліваў часткамі ад свайго цяпер ужо былога сябра. Грошы прызначаліся нібыта для паспяховага вырашэння пытанняў у праваахоўных органах, судовых інстанцыях і ў Генеральнай пракуратуры. Віцябчанін, які звярнуўся па дапамогу, займаўся міжнароднымі пасажырскімі перавозкамі і сутыкнуўся з праблемай пры абнаўленні свайго парку аўтобусаў. Пасля куплі чатырох аўтобусаў "Сетра" высветлілася, што на канструкцыйных вузлах транспартных сродкаў былі падробленыя нумары. Праваахоўныя органы канфіскавалі ўсе аўтобусы для праверкі кузаўных нумароў, пасля чаго іх новы ўладальнік пачаў шукаць асоб, якія могуць аказаць яму дапамогу ў вырашэнні праблем, што ўзніклі з транспартам. За гэту справу вырашыў узяцца яго сябар, кіраўнік аднаго з грамадскіх аб'яднанняў Віцебска. У выніку за паўгода махляр "выцягнуў" з бізнэсмена каля $29 тыс. нібыта для вырашэння пытанняў у розных інстанцыях, а на самай справе скарыстаўся грашовымі сродкамі паводле свайго меркавання. Пазней бізнэсмен звярнуўся з заявай аб махлярстве ва ўпраўленне КДБ па Віцебскай вобласці. Судом Чыгуначнага раёна Віцебска віцябчанін быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дапамога "хуткай дапамозе" Супрацоўнікаў "хуткай дапамогі" са сваёй машыны вымалі выратавальнікі. У аўтамабіль, які стаяў на чырвонае святло на... |
|