Бліжэй да выхадных пацяплее
05.07.2011
—
Новости Общества
|
Паведаміла БЕЛТА начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. У бліжэйшыя суткі надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць цыклон з цэнтрам над Бранскай вобласцю Расіі. Перамяшчаючыся ў далейшым на тэрыторыю нашай краіны, ён абумовіць у першай палавіне гэтага тыдня дажджлівае надвор'е. У сераду на значнай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі моцныя. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны не перасягне плюс 10-17 градусаў. Днём чакаецца 20-26 градусаў цяпла. Характар надвор'я 7 ліпеня істотна не зменіцца. Але з пятніцы ў атмасферы намячаецца перабудова. Захаваецца паўднёва-заходні вецер, які будзе пастаўляць больш цёплае паветра ў Беларусь з поўдня Еўропы. З кожным днём будзе станавіцца цяплей. Ноччу 8 ліпеня чакаецца плюс 12-17 градусаў, днём — ад 22 градусаў цяпла на паўночным усходзе да 29 градусаў вышэй за нуль на паўднёвым захадзе краіны. У бліжэйшыя выхадныя цёплае паветра распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю краіны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 14 да 20 градусаў цяпла. Днём чакаецца плюс 23-29 градусаў, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей прагназуецца 30-32 градусы вышэй за нуль. Пераважна па паўночна-заходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведаміла БЕЛТА начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. У бліжэйшыя суткі надвор'е ў Беларусі будзе... |
|