У сталіцы набылі назвы новыя вуліцы, завулкі, праезды і мікрараёны. 21.by

У сталіцы набылі назвы новыя вуліцы, завулкі, праезды і мікрараёны

08.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ўвайшло ў сілу рашэнне 8-ай сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання № 127 "Аб прысваенні найменняў састаўным часткам горада Мінска".

Цяпер 4-е транспартнае кальцо мегаполіса на ўчастку ад праспекта Дзяржынскага да пуцеправода праз чыгунку Мінск—Брэст будзе называцца вуліцай Чурлёніса; вуліца, якая праектуецца на ўчастку ад 4-га транспартнага кальца (вуліца Чурлёніса) да вуліцы Сямашкі атрымала назву Каралінскі праезд, а мікрараён Паўночны-7, які праектуецца, у далейшым будзе насіць назву мікрараён Даўгінаўскі.

Новыя вуліцы ў мікрараёнах "Паўночны-1, -2 атрымалі імёны Івана Хруцкага, Уладзіміра Дубоўкі, Пятра Сергіевіча, Яна Баршчэўскага, Генадзя Цітовіча, Івана Навуменкі.

Павышаны да вуліц статус безыменнага раней праезду над пуцеправодам праспекта Жукава на ўчастку ад вуліцы Брылеўскай да вуліцы Казінца (ён у далейшым будзе называцца вуліцай Вірскай), а таксама праезду паміж вуліцамі Карвата і безыменным (Геалагічным) праездам — ён названы Лесапаркавай вуліцай.

Тры безыменныя праезды, застаўшыся ў ранейшым статусе, набылі назвы: на карце сталіцы цяпер будуць значыцца Дачны (паміж вуліцамі Францыска Скарыны і Парніковай) і Геалагічны (паміж вуліцай Ваўпшасава і Геалагічным завулкам) праезды і праезд Дразды (паміж праспектам Пераможцаў і комплексам Дразды).

І нарэшце, праезд паміж вуліцамі Свіслацкай і Інжынернай стаў Інжынерным завулкам, а праезд паміж вуліцай Свіслацкай і Прамысловым завулкам — Свіслацкім завулкам.

Віктар КУШНАРОЎ, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ўвайшло ў сілу рашэнне 8-ай сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання № 127 "Аб прысваенні найменняў састаўным часткам горада Мінска".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика