Ён ратуе ад смерці дзяцей. 21.by

Ён ратуе ад смерці дзяцей

08.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

74-гадовы Джэймс Харысан, які жыве ў Аўстраліі, ужо даўно на пенсіі. З 18 гадоў ён з'яўляецца донарам і за сваё жыццё паспеў здаць кроў амаль 1000 разоў. За ўвесь гэты час, як сцвярджаюць эксперты, Джэймс Харысан выратаваў ад смерці каля двух мільёнаў дзяцей у розных краінах.

А ўся справа зводзіцца да таго, што ў Джэймса вельмі рэдкі тып крыві: у яе складзе ёсць адмысловыя антыцелы, што дапамагаюць ратаваць дзяцей пры цяжкай форме анеміі, якая залежыць ад рэзус-фактара. Адмыслоўцы нават стварылі вакцыну Antі-D на падставе крыві Джэймса Харысана. І дзякуючы менавіта гэтай вакцыне, якую ўводзяць будучым мамам, на свет нараджаюцца здаровыя дзеці. Да Джэймса Харысана і да стварэння вакцыны Antі-D у Аўстраліі і па ўсім свеце тысячы дзяцей паміралі або атрымлівалі незваротныя пашкоджанні галаўнога мозга з-за несумяшчальнасці крыві маці і крыві яе будучага дзіцяці пры адрозненні іх рэзус-фактара. Вельмі часта ў падобных сітуацыях здараліся выкідышы. Таму складана пераацаніць уклад Джэймса Харысана ў вырашэнне гэтай праблемы.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
74-гадовы Джэймс Харысан, які жыве ў Аўстраліі, ужо даўно на пенсіі. З 18 гадоў ён з'яўляецца донарам і за сваё жыццё паспеў здаць кроў амаль 1000 разоў. За ўвесь гэты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика