На гродзенскім вакзале забаранілі продаж цыгарэт. 21.by

На гродзенскім вакзале забаранілі продаж цыгарэт

08.07.2011 12:17 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гродзенскім вакзале забаранілі продаж цыгарэт

Радыё Рацыя
Забарона на продаж цыгарэт уведзена ў крамах бяспошліннага гандлю, што месцяцца на чыгуначным вакзале Гродна. З мэтай абмежавання вывазу тытунёвых вырабаў айчыннай вытворчасці па-за межы краіны супрацоўнікі мытнай службы з дапамогай металадэтэктараў правяраюць людзей, якія выязджаюць у Польшчу.

Такія захады прынятыя ў сувязі з магчымым дэфіцытам цыгарэт. Аднак, жыхары горада, якія доўгі час займаліся кантрабандай цыгарэт у суседнюю краіну, маюць намер працягваць сваю дзейнасць:

– Людзі, якія многія гады ездзяць з кантрабандай, іх ніякім чынам ужо не загнаць ні на прадпрыемства, ні ў калгас, ні ў аграгарадок. Яны ўжо звыкліся з гэтым і любым шляхам яны будуць вывозіць цыгарэты.

Абмежаванні на вываз цыгарэт па-за межы краіны ўведзеная ў той час, як тытунёвая фабрыка "Нёман" істотна падвысіла вытворчасць тытунёвых вырабаў – у гэтым годзе амаль на 40%. За паўгода лічба перавысіла 10 млрд. штук. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Забарона на продаж цыгарэт уведзена ў крамах бяспошліннага гандлю, што месцяцца на чыгуначным вакзале Гродна. З мэтай абмежавання вывазу тытунёвых вырабаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика