Хлапца з пратэзам рукі зноў затрымалі на акцыі ў Гродне
14.07.2011 19:26
—
Новости Общества
|
Хлапца з пратэзам рукі зноў затрымалі на акцыі ў Гродне Канстанцін, які па запэўніваннях сведкі пляскаў у лядкі падчас "маўклівай акцыі" ў мінулую сераду, маючы пратэз рукі, зноў быў затрыманы ўчора. Хлопца паднялі проста з лавы пасля таго, як акцыя скончылася.
Калі 20 гадзін вечара Канстанцін сядзеў на прыпынку насупраць аўтавакзала, калі да яго падышоў амапавец: - Папрасіў дакументы, пачаў іх гартаць. За гэты час падбег другі і такасама ўзяў пагартаць дакументы. А пасля ўбачыў маю торбу з фатаапаратам, папрасіў паказаць. А там былі розныя здымкі па горадзе, у тым ліку ў цэнтры аўтавакзала. О, кажа, аўтавакзал! О, аўтобус – пройдзем, кажа. І адвезлі мяне ў Кастрычніцкі РАУС. Склалі нейкі дакумент, кшталту дагляду, пратакол аб затрыманні не складалі, проста напісалі, што я там знаходзіўся. А пасля склалі акт аб канфіскацыі флэш-карты з фотаапарата, яшчэ хацелі апарат забраць, але відаць, не было падставаў, таму пакінулі. А флэш-картку забралі. Канстанціна затрымалі ўжо другім разам - пасля затрымання 6 ліпеня хлопец атрымаў штраф памерам у мільён 50 тысяч рублёў. Нагадаем, учорашняя акцыя планавалася быць у цэнтры аўтавакзала, дзе на момант пачатку акцыі колькасць супрацоўнікаў міліцыі і КДБ перавышала колькасць уласна ўдзельнікаў акцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канстанцін, які па запэўніваннях сведкі пляскаў у лядкі падчас "маўклівай акцыі" ў мінулую сераду, маючы пратэз рукі, зноў быў затрыманы ўчора. Хлопца паднялі...
|
|