Няўстойлівае надвор'е чакаецца на выхадныя ў Беларусі
16.07.2011
—
Новости Общества
|
У мінулы дзень паветра ў Беларусі прагрэлася да 24-29 градусаў, а сярэдні тэмпературны фон склаў плюс 18-22 градусы, што на 1-4 градусы вышэй за кліматычную норму. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Сёння на большай частцы рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя. Прагназуюцца навальніцы, парывісты вецер, у дзённыя гадзіны не выключаны град. Паўднёвы вецер зменіцца заходнім. Тэмпература паветра ноччу складзе 16-22 градусы, у паўночна-заходніх раёнах яна будзе ад 12 да 15. Суботнім днём — 21-28. У Гомельскай вобласці да 32. У нядзелю ў большасці раёнаў краіны дажджы спыняцца. Ноччу прагназуецца ад 10 да 17 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 20. Днём у нядзелю будзе 22-29. У панядзелак чакаюцца непрацяглыя дажджы з навальніцамі. У дзённыя гадзіны чакаецца 24-29 градусаў, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — да 32 градусаў. У аўторак чакаюцца кароткатэрміновыя дажджы і навальніцы. Дзённая тэмпература будзе вагацца ад 21 да 28 градусаў цяпла. Толькі ў Гомельскай вобласці яшчэ захаваецца гарачае надвор'е — плюс 29-32 градусы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулы дзень паветра ў Беларусі прагрэлася да 24-29 градусаў, а сярэдні тэмпературны фон склаў плюс 18-22 градусы, што на 1-4 градусы вышэй за кліматычную норму. Аб... |
|