"Астравецкая АЭС будзе мець чатыры ўзроўні бяспекі". 21.by

"Астравецкая АЭС будзе мець чатыры ўзроўні бяспекі"

16.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым і не толькі распавёў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір ЦАЛКО

Літва выступае супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС. Нават аб неабходнасці распрацоўкі плана эвакуацыі Вільнюса пісалі. Але міністр прыродных рэсурсаў сцвярджае, што гэта "нязгода" ніяк не адаб'ецца на планах па будаўніцтве атамнай станцыі.

— Што тычыцца Астравецкай пляцоўкі, якая знаходзіцца за 50 кіламетраў ад Вільнюса, то пытанне, безумоўна, спрэчнае, перш за ўсё з-за блізкасці да Вільнюса. Аднак да гэтага мы разглядалі 74 пляцоўкі, прычым кансультаваліся з усімі, уключаючы Расію і Украіну, і была выбрана менавіта гэтая пляцоўка. МАГАТЭ пацвердзіла, што Астравецкая пляцоўка сапраўды падыходзіць для будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Яны далі пляцоўцы высокую ацэнку па ўсіх дакументах. Што тычыцца адлегласці, то МАГАТЭ ў гэтым не ўдзельнічае і ўдзельнічаць не будзе, паколькі ва ўсіх дакументах у іх няма рэкамендацыі, на якой адлегласці павінна стаяць электрастанцыя. Гэта пытанні не міжнародныя, а двухбаковыя. Мы двойчы правялі кансультацыі: спачатку ў Літве, пасля паўторна адказалі на ўсе пытанні ў Мінску. Мы даказалі, што беларуская АЭС ніяк не паўплывае на бяспеку жыхароў Вільнюса і бліжэйшых тэрыторый, і мы гэта гарантуем. Прычым літоўскі бок не змог даказаць нам адваротнае, не прадставіў ніякіх дакументаў, што гэта не так. Так што ў нас няма ніякіх падстаў не будаваць атамную электрастанцыю. Усе працэдуры , якія тычацца падрыхтоўкі да будаўніцтва беларускай АЭС, мы правялі, і МАГАТЭ гэта пацвердзіла.

Абверг Уладзімір Цалко і інфармацыю, якая "гуляе" ў інтэрнэце, адносна таго, што беларуская АЭС будзе размешчана на тэктанічным разломе.

— Гэта не так, — адзначыў ён. — Што тычыцца Астравецкай пляцоўкі, то яна падыходзіць па ўсіх параметрах. Да таго ж беларуская АЭС будзе мець чатырохузроўневую сістэму бяспекі, і калі нешта і здарыцца, то за межы будынка рэактара нічога не выйдзе. Калі японскія АЭС маюць два ўзроўні бяспекі, то беларуская будзе мець чатыры.

Не абышоў міністр прыродных рэсурсаў і "балючую" пастанову Савета Міністраў № 794, якая прадугледжвае здабычу торфу на тэрыторыі асобных заказнікаў.

— Пакуль гэта проста стратэгія, распрацаваная ўрадам Беларусі на бліжэйшую пяцігодку. Калі ў нас раптам не будзе іншых крыніц энергіі, то мы будзем вымушаны здабываць торф. Хоць гэта дарагі рэсурс. Мы да апошняга супраціўляліся і будзем супраціўляцца. Гэта не значыць, што калі пастанова прынята, то праграма запрацуе. Гэта толькі стратэгія, прычым яна тычыцца не Бярэзінскага біясфернага запаведніка, а толькі заказнікаў. Акрамя таго, гэта не значыць, што мы заўтра пачнём гэта рабіць. Ёсць закон "Аб нетрах": каб прыступіць да распрацоўкі радовішча, трэба прайсці шэраг экалагічных экспертыз. Таксама ў нас ёсць праграма з ПРААН па забалочванні тэрыторый. Гэта значыць, мы паступова аднаўляем выпрацаваныя тарфянікі.

Уладзімір Цалко сказаў, што ведае пазіцыю грамадскіх арганізацый адносна гэтага пытання.

— Грамадскія арганізацыі ў асноўным выступаюць з крытыкай, але я да гэтага стаўлюся нармальна. Я не бачу тут ніякіх супрацьстаянняў, бо грамадскія арганізацыі таксама зацікаўлены ў паляпшэнні прыроды. Мяне ў адносінах з грамадскімі арганізацыямі не ўсё задавальняе — хацелася б, каб яны не толькі крытыкавалі нас, а прыходзілі з канкрэтнымі прапановамі. Хацелася б, каб такія арганізацыі не толькі на словах, але і матэрыяльна ўдзельнічалі ў захаванні нашай прыроды, прычым не толькі пераносілі гэтыя праекты на сябе, але і на прыроду. Давайце, вазьміце якія-небудзь горад, вёску, зрабіце там экасцяжынкі, школу абсталюйце — адным словам, зрабіце што-небудзь прадметнае.

Выкарыстанне ж энергіі ветру і сонца — як аднаўляльных і альтэрнатыўных асноўных відаў паліва крыніц энергіі — у Беларусі, паводле слоў Уладзіміра Цалко, знаходзіцца ў пачатковай стадыі.

— У адпаведнасці з Нацыянальнай праграмай развіцця мясцовых і аднаўляльных энергакрыніц на 2011—2015 гады, у нашай краіне прадугледжваецца будаўніцтва ветраэнергетычных установак і ветрапаркаў сумарнай устаноўленай магутнасцю 440-460 МВт. Плануецца ўвядзенне ад 199 да 224 ветраэнергетычных установак рознай магутнасці ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Ветраэнергетыка патрабуе значных капіталаўкладанняў, і дзяржаве такія выдаткі не пад сілу. Выйсце — прыцягненне сродкаў інвестараў, у тым ліку іншаземных. Такім прыкладам з'яўляецца ўзаемадзеянне з нямецкай кампаніяй "Энертраг", якая плануе ўзвесці ветраэнергетычныя ўстаноўкі і ветрапаркі ў Мінскай вобласці. У Навагрудскім раёне ўжо запушчана ветраэнергетычная ўстаноўка кітайскай фірмы HЕАG, устаноўленай магутнасцю 1,5 МВт. Працягваецца эксплуатацыя дзвюх ветраэнергетычных установак каля вёскі Занарач Мядзельскага раёна.

— Што тычыцца перспектыў развіцця сонечнай энергетыкі, то беларускія фізікі разам з расійскімі і нямецкімі калегамі распрацоўваюць новыя матэрыялы для сонечных элементаў і пераўтваральнікаў сонечнай энергіі. Так, яшчэ летась айчынныя навукоўцы ў партнёрстве з нямецкімі экспертамі распрацавалі ўнікальны нанаструктураваны матэрыял, які адкрывае магчымасці ў сферы вытворчасці элементаў для сонечнай энергетыкі.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым і не толькі распавёў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір ЦАЛКО Літва выступае супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС. Нават...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика