Журналісты адстойваюць прафесійнае права
16.07.2011
—
Новости Общества
|
У сувязі з калектыўным зваротам журналістаў ад 13 ліпеня з нагоды прыцягнення іх да адміністратыўнай адказнасці Генпракуратура правядзе адпаведную праверку. Зараз на разглядзе ў Генеральнай пракуратуры знаходзіцца калектыўная заява журналістаў шэрагу выданняў аб неабгрунтаваных затрыманнях карэспандэнтаў падчас правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, канфіскацыі ў іх фота-, відэаматэрыялаў і прафесійнай тэхнікі. Генпракурор накіраваў міністру ўнутраных спраў пісьмо, у якім указана, што правы і абавязкі журналістаў вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", паводле якога журналіст мае права ў вызначаным заканадаўствам парадку прысутнічаць па заданні рэдакцыі на масавых мерапрыемствах і перадаваць адтуль інфармацыю. Пры гэтым журналіст абавязаны выконваць патрабаванні заканадаўства, паважаць правы, свабоды і законныя інтарэсы фізічных і юрыдычных асоб, прад'яўляць па патрабаванні пры ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці службовае пасведчанне. Замежныя журналісты могуць ажыццяўляць дзейнасць толькі пры наяўнасці акрэдытацыі ў Беларусі. Адначасова варта ўлічваць, што дзейнасць журналістаў пры зборы і перадачы інфармацыі носіць прафесійны характар і заснавана на нормах заканадаўства. У сувязі з гэтым неабходна забяспечыць выкананне заканадаўства такім чынам, каб і супрацоўнікі праваахоўных органаў, і журналісты маглі выканаць свае абавязкі і рэалізаваць свае правы, замацаваныя ў вышэйназваных законах, паведамляюць у прэс-службе генпракуратуры Беларусі. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з калектыўным зваротам журналістаў ад 13 ліпеня з нагоды прыцягнення іх да адміністратыўнай адказнасці Генпракуратура правядзе адпаведную праверку. ...
|
|