Аб'ём продажаў насельніцтвам замежнай валюты ў Беларусі расце
19.07.2011
—
Новости Общества
|
Попыт на замежную валюту сярод насельніцтва Беларусі ўсё яшчэ вышэйшы, чым прапанова, і задавольваецца не поўнасцю, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у інтэрв’ю расійскаму часопісу "Итоги", перадае БЕЛТА. "Паколькі ў нас золатавалютныя рэзервы нязначныя, мы лічым неэфектыўным выкарыстоўваць іх для гэтага, — сказаў ён. — Зразумела, хацелася б, каб у нас быў рэжым свабоднай куплі-продажу валюты. Хоць і сёння аб'ём продажаў насельніцтвам замежных валют таксама расце. Ён цяпер складае каля $250 млн за месяц". Кіраўнік урада звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі не назіраецца сістэмнага крызісу. "У нас няма ніякага сістэмнага крызісу. Гэта не толькі маё меркаванне, але і вывады МВФ і Сусветнага банка, — падкрэсліў ён. — У нас рост ВУП за шэсць месяцаў склаў 111 працэнтаў. Упершыню за многія гады тэмпы росту экспарту перавышаюць тэмпы росту імпарту — каля 6 працэнтных пунктаў". На 1 студзеня бягучага года паміж экспартам і імпартам быў разрыў недзе 43 працэнты на карысць імпарту. Да сярэдзіны года адмоўнае сальда па рахунку бягучых аперацый значна зменшылася. Ужо ў маі сальда знешняга гандлю было дадатнае і склала $120 млн. "Гэты працэс павінен паўплываць на стабілізацыю і на валютным рынку, — упэўнены Міхаіл Мясніковіч. — Там у нас пакуль не ўсё добра, але прадпрыемствы працуюць, і нават ствараюцца новыя працоўныя месцы - 16 тыс. за пяць месяцаў". Ёсць цяжкасці ў тых камерцыйных структур, якія займаліся толькі імпартам. "Але многія з іх цяпер пачынаюць працаваць і як экспарцёры", — рэзюмаваў прэм'ер-міністр. Міхаіл Мясніковіч дадаў, што Беларусь сёння сур'ёзна мае патрэбу ў знешніх пазыках. "Мы звярнуліся за імі да МВФ і да ЕўрАзЭС, але гэта дапамога ў параўнанні з аб'ёмам валютнай выручкі, якую мы атрымліваем цяпер, не такая значная, — канстатаваў прэм'ер-міністр. — Выручка ў нас за пяць месяцаў склала $16 млрд, а з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС мы атрымалі $800 млн". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Попыт на замежную валюту сярод насельніцтва Беларусі ўсё яшчэ вышэйшы, чым прапанова, і задавольваецца не поўнасцю, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл...
|
|