Пра што распавядае расколаты камень пад Слонімам?
20.07.2011 11:41
—
Новости Общества
|
Пра што распавядае расколаты камень пад Слонімам? Расколаты камень, які знаходзіцца ў лесе каля дарогі на вёску Якімавічы Слонімскага раёна, з'яўляецца геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
Як падае Беларуская энцыклапедыя, гэты камень быў прынесены ледавіком каля 220-150 тысяч гадоў таму са Скандынавіі адзіным блокам. Адны лічаць, што камень раскалоўся пры раставанні лёду. Па іншых звестках вядома, што ў 1935 годзе ў камень стукнула маланка. Людзі распавядаюць, што неяк вяртаўся пан Войцах Пуслоўскі з дачы ў свой маёнтак Альбярцін. У дарозе яго застала моцная навальніца. Фаэтон Пуслоўскага спыніўся каля каменя-валуна за некалькі дзясяткаў метраў. Раптам маланка ўдарыла ў камень — і ён раскалоўся. Два тыдні ў панскім маёнтку Альбярцін гарэлі свечкі ў знак таго, што Войцах Пуслоўскі застаўся жывы. Па яго загадзе на камені быў нават пастаўлены срэбны крыж. І яшчэ. У той момант, калі камень расшчапіла маланка, у шчыліну магла пралезці рука. А сёння зверху шчыліна стала шырынёй больш за метр. І, магчыма, зверху знаходзіўся той самы крыж, бо да сёння захавалася на камені паглыбленне. ![]() Пан Пуслоўскі часта наведваў расколаты камень. Аднойчы ён загадаў сваім работнікам даведацца, на колькі метраў валун знаходзіцца ў зямлі. Мужыкі пракапалі ўглыб на некалькі метраў, але асновы так і не знайшлі. Тады Пуслоўскі загадаў спыніць працу і засыпаць яму. Бытуе легенда пра расколаты камень каля Якімавічаў і ў народзе. Нібыта жыў на Слонімшчыне калісьці Янка-асілак. І сустрэў ён дзяўчыну незвычайнай прыгажосці. Жыць бы ім шчасліва і жыць. Але даведаўся аб прыгажуні двухгаловы змей і прыляцеў па яе. І сказаў двухгаловаму слонімскі юнак, што ён будзе біцца насмерць, а нявесту не аддасць. Сышліся яны ў чыстым полі, і грымелі мячы. Здавалася, што перамога ўжо блізка, але раптам прытупіўся меч у Янкі-асілка. "Эх, і патачыць няма чым! — усклікнуў Янка. — Хоць бы камень які пад рукой аказаўся". І вырасла перад ім скала, нібы шчытом закрыла. Не змог дастаць сваім мячом змей асілка, злосна секануў па камені што было сілы — раскалолася скала і выбіла меч з варожых рук. Тут Янка і дабіў змея... Сёння расколаты камень нагадвае горную скалу, нібы злепленую з асобных, розных па форме і колеры, валуноў. Адзін з іх важыць каля 60 тон, а другі — каля 26 тон. Паўночны валун мае даўжыню 4,1 м, шырыню 2,7 м, а вышыню 3,8 м. Паўднёвы валун крыху меншы — даўжыня 4 м, шырыня 2,1 м, вышыня 2,1 м. Дарэчы, расколаты камень каля Якімавічаў у далёкім мінулым меў і вялікае культавае значэнне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расколаты камень, які знаходзіцца ў лесе каля дарогі на вёску Якімавічы Слонімскага раёна, з'яўляецца геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Як...
|
|