ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

28.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Павышэнне пенсійнага ўзросту ў Расіі да 65 гадоў непазбежна

Павышэння пенсійнага ўзросту ў Расіі да 65 гадоў пазбегнуць не атрымаецца. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

"Я думаю, што мы нікуды не падзенемся ад вырашэння такога няпростага пытання", — заявіў намглавы Мінфіна ў эфіры радыёстанцыі "Рэха Масквы". Пры гэтым чыноўнік паспяшаўся супакоіць, заявіўшы, што гэты працэс будзе адбывацца паступова, паэтапна. "Будзем дадаваць па паўгода, можа быць, па трэці года штогод і выдаткуем на гэта гадоў 15 для таго, каб выйсці на ўзровень 65 гадоў для выхаду на пенсію", — сказаў Шаталаў.

У Львове забаранілі святкаваць угодкі вызвалення ад фашыстаў

У Львове забаранілі праводзіць масавыя мерапрыемствы, звязаныя з угодкамі вызвалення горада ад нямецкай акупацыі. Рашэнне пра забарону прыняў Львоўскі акруговы адміністрацыйны суд.

Раней з заяўкамі на правядзенне акцый з нагоды гэтых угодкаў у гарадскую раду звярнуліся тры арганізацыі: "Сокал", Рада ветэранаў, а таксама Кампартыя Украіны. Член КПУ Аляксандр Калінюк, які таксама кіруе мясцовым аддзяленнем Антыфашысцкага камітэта, заявіў, у прыватнасці, што плануецца арганізаваць урачысты мітынг каля помніка воінам-вызваліцелям.

У гарсавеце, са свайго боку, паведамілі, што будуць дамагацца судовай забароны на гэтыя мерапрыемствы. Службоўцы, паводле інфармацыі УНІАН, заявілі, што "правядзенне акцый 27 ліпеня можа выклікаць пагрозу грамадскай бяспекі". Суд, які разглядаў гэтае пытанне, пазіцыю мясцовай улады падтрымаў.

Нарвежскага тэрарыста чакае "самая гуманная турма ў свеце"

Нарвежскага тэрарыста Андэрса Берынга Брэйвіка, які ўвечары 22 ліпеня забіў 76 чалавек, чакае турма Хальдэн Фенгсель, якая атрымала вядомасць як "самая гуманная турма ў свеце". Вышэйшая мера пакарання ў Нарвегіі — гэта пазбаўленне волі на 21 год. Аднак гэты тэрмін можа быць павялічаны ў тым выпадку, калі зняволены ўяўляе патэнцыйную небяспеку для грамадства.

Турма Хальдэн Фенгсель уяўляе сабой размешчаны ў лесе комплекс, дзе ёсць студыя гуказапісу, бегавыя дарожкі і нават асобны катэдж для спатканняў зняволеных са сваякамі. У кожнага асуджанага ёсць паўнавартасны пакой, абсталяваны сучасным тэлевізарам і невялікім халадзільнікам. Па выглядзе ён нагадвае, хутчэй, нумар недарагой гасцініцы.

Асабліва дысцыплінаваным зняволеным дазваляецца мець у нумары DVD-плэер. Акрамя таго, ім прадастаўляецца абмежаваны доступ у інтэрнэт. У будынку турмы ёсць кухня, дзе зняволеных вучаць мастацтву кулінарыі, а на вокнах камер няма кратаў.

Дырэктар турмы Ары Хойдаль адзначае, што ў Хальдэн Фенгсель сядзяць у тым ліку наркагандляры, забойцы і гвалтаўнікі. Аднак нарвежскія меры рэабілітацыі зняволеных аказваюцца эфектыўнымі: толькі 20% асуджаных на працягу двух гадоў пасля вызвалення паўторна трапляюць у турму, тады як у ЗША і Вялікабрытаніі гэты паказчык дасягае 50-60%.

Адной з пераваг турмы Хальдэн лічыцца стаўленне адміністрацыі да зняволеных. Наглядчыкі ходзяць без зброі, займаюцца з асуджанымі спортам і абедаюць разам з імі. Палова наглядчыкаў — жанчыны. Дырэкцыя турмы мяркуе, што гэта змяншае агрэсіўнасць зняволеных.

У немцаў аказаліся самыя працяглыя адпачынкі ў Еўропе

У грамадзян Германіі аказаліся самыя працяглыя водпускі ў ЕС, паведамляе Wеlt са спасылкай на справаздачу Еўрапейскага фонду па паляпшэнні ўмоў жыцця і працы. У сярэднім наёмныя работнікі ў ФРГ маюць адпачынак у 30 працоўных дзён за год.

Лідарства па колькасці непрацоўных дзён немцам таксама забяспечыла рэкорднае ў ЕС колькасць святочных дзён, якія аплачваюцца: у Германіі іх налічваецца 10. Калі дадаць святы да адпачынку, то атрымаецца 40 дзён у годзе, самы высокі паказчык у ЕС. У сярэднім па Еўрасаюзе адпачынак складае 24,8 дня, да якіх дадаюцца 10,5 дня святаў, разам — 35,3 дня.

Вялікая колькасць адпускных дзён адпаведна адлюстроўваецца на часе, праведзеным на працоўным месцы. Немцы працуюць 1659 гадзін у год, фактычна на тыдзень менш грамадзян у іншых краінах ЕС. Тым не менш, прыведзеныя ў справаздачы лічбы, як адзначае Wеlt, ніяк не суадносяцца з эканамічным ростам, паколькі не ўлічваюць такі фактар, як прадукцыйнасць працы ў гадзіну. У Германіі яна з'яўляецца адной з найбольш высокіх.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарвежскага тэрарыста чакае "самая гуманная турма ў свеце" Нарвежскага тэрарыста Андэрса Берынга Брэйвіка, які ўвечары 22 ліпеня забіў 76 чалавек, чакае турма...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика