Такiя вось "прадпрымальнiкi". 21.by

Такiя вось "прадпрымальнiкi"

28.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мiнскай вобласцi з пачатку года выяўлена 11 фактаў iлжэпрадпрымальнiцтва. Па вынiках праверак даналiчана Br1,8 млрд. плацяжоў, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-цэнтры iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Мiнскай вобласцi.

Так, iнспекцыя МПЗ па Лагойскім раёне вывучыла работу новазарэгiстраваных трох ІП, якiя нiбыта ажыццяўлялi аптовы гандаль санiтарна-тэхнiчным абсталяваннем. Iлжэпрадпрымальнiкi не мелi ўяўлення аб дзейнасцi, якой быццам бы займалiся, вялi асацыяльны лад жыцця, у iх не было пастаяннай работы.

У ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў на разлiковых рахунках плацельшчыкаў выяўлены абароты вялiкiх аб'ёмаў грашовых сродкаў (да Br4,7 млрд на працягу месяца). Iм прад'яўлена да выплаты ў бюджэт падаткаў у памеры Br705,8 млн. Для далейшага расследавання справы матэрыялы праверак накiраваны ў органы дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнскай вобласцi з пачатку года выяўлена 11 фактаў iлжэпрадпрымальнiцтва. Па вынiках праверак даналiчана Br1,8 млрд. плацяжоў, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-цэнтры iнспекцыi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика