МУС абвяргае лжывую iнфармацыю аб здароўi асуджанага Д.  Бандарэнкi. 21.by

МУС абвяргае лжывую iнфармацыю аб здароўi асуджанага Д.  Бандарэнкi

28.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi абвяргае лжывую iнфармацыю аб здароўi асуджанага Дзмiтрыя Бандарэнкi i яго медыцынскiм абслугоўваннi, якая апошнiм часам з'явiлася на некаторых iнтэрнэт-рэсурсах. Каб пазбегнуць фальсiфiкацыi сутнасцi таго, што адбываецца, на афiцыйным сайце МУС размешчана падрабязнае апiсанне ходу лячэння Дзмiтрыя Бандарэнкi, паведамляе БЕЛТА.

Паводле iнфармацыi МУС, 26 лiпеня асуджаны Бандарэнка быў паспяхова прааперыраваны ў 5-й клiнiчнай бальнiцы Мiнска. "Аперацыя прайшла паспяхова. Такое меркаванне выказалi ўрачы 5-й ГКБ, дзе, уласна кажучы, яна i праходзiла", — адзначылi ў МУС. У медслужбе дэпартамента выканання пакаранняў упэўнены, што ўсе неабходныя ўмовы для пасляаперацыйнай рэабiлiтацыi пацыента ў iх ёсць. "Бандарэнка як атрымлiваў належную прафесiйную медыцынскую дапамогу, так i будзе атрымлiваць", — запэўнiлi ў МУС. Праваахоўнiкi падкрэслiлi, што нiхто не прымушаў Бандарэнку рабiць аперацыю, "ён сам прыняў рашэнне на карысць аперацыi, аб чым уласнаручна напiсаў заяву".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi абвяргае лжывую iнфармацыю аб здароўi асуджанага Дзмiтрыя Бандарэнкi i яго медыцынскiм абслугоўваннi, якая апошнiм часам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика