Пачаўся этап актыўных дзеянняў сумеснай штабной трэніроўкі Узброенных Сіл. 21.by

Пачаўся этап актыўных дзеянняў сумеснай штабной трэніроўкі Узброенных Сіл

28.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе ўчора пачаўся этап актыўных дзеянняў у рамках сумеснай штабной трэніроўкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Раней на першым этапе 103-я гвардзейская асобная мабільная брыгада адпрацавала пытанні пераводу воінскіх часцей злучэння з мірнага на ваенны час. Брыгаду наведаў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Леанід Мальцаў. Камандаванне злучэння атрымала распараджэнне на правядзенне брыгадай маршу ў раён баявога прызначэння. Пры гэтым аэрамабільнаму батальёну злучэння пастаўлена важная задача выканаць практычныя дзеянні ў якасці перадавога атрада.

Па сігналу трывогі былі прыведзены ў баявую гатоўнасць два падраздзяленні 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады — 40-ы гвардзейскі асобны механізаваны батальён і 7-ы гвардзейскі асобны танкавы батальён брыгады са сродкамі ўзмацнення.

Ваеннаслужачыя двух батальёнаў вывелі з парку баявой тэхнікі на марш практычна ўсё ўзбраенне і тэхніку. Усяго ў калонах батальёнаў было пабудавана каля 70 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, 60 танкаў Т-72 і БМП-2, а таксама іншая тэхніка, якая забяспечвае перамяшчэнне ўзбраення і бое- прыпасаў.

Паводле звестак Мінабароны, цяпер калоны падраздзяленняў праводзяць 40-кіламетровы марш на 230-ы агульнавайсковы палігон. Яны ўжо зрабілі два пераходы праз дарогі рэспубліканскага значэння, а таксама пераадолелі водную перашкоду — раку Шчара — па пантоннай пераправе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе ўчора пачаўся этап актыўных дзеянняў у рамках сумеснай штабной трэніроўкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика