Купіць замежную валюту на лячэнне і навучанне за мяжой без чаргі цяпер можна ў пяці банках. 21.by

Купіць замежную валюту на лячэнне і навучанне за мяжой без чаргі цяпер можна ў пяці банках

28.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальны банк Беларусі дазволіў пяці банкам не прадаваць у сваіх абменніках, размешчаных на тэрыторыі ўстаноў адпачынку, замежную валюту, здадзеную насельніцтвам. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.

Размова ідзе аб пунктах абмену валют Беларусбанка, Белінвестбанка, Белаграпрамбанка, Парытэтбанка і Альфа-Банка, якія працуюць на тэрыторыі санаторыяў, баз адпачынку і г.д., удакладнілі ў Нацбанку. Здадзеная ў іх насельніцтвам замежная валюта павінна накіроўвацца банкамі на продаж фізічным асобам для ажыццяўлення імі сацыяльна значных расходаў за мяжой. Сярод гэтых мэт — лячэнне, аплата навучання і пражывання студэнтаў, выезд за межы Беларусі ў сувязі з хваробай або смерцю сваякоў.

"Улічваючы сітуацыю, што склалася на ўнутраным валютным рынку, звязаную з цяжкасцямі набыцця замежнай валюты фізічнымі асобамі праз абменныя пункты, Нацыянальны банк даручыў галоўным упраўленням Нацбанка па абласцях выдаць дазволы тэрмінам да 1 снежня 2011 года на ажыццяўленне іх абменнымі пунктамі, размешчанымі на тэрыторыі ўстаноў адпачынку, аперацый толькі па куплі наяўнай замежнай валюты", — расказалі ва ўпраўленні Нацбанка.

Раней па такім прынцыпе працаваў Беларусбанк: валюта, якую насельніцтва прадавала ў яго прыгранічныя абменнікі, накіроўвалася на сацыяльныя патрэбы.

Ва ўпраўленні Нацбанка дадалі, што банкі самі распрацоўваюць падыходы, па якіх будуць прымацца рашэнні аб выдзяленні фізічным асобам замежнай валюты на сацыяльныя патрэбы за мяжой.

Жадаючы купіць замежную валюту павінен будзе падаць заяву і прыкласці да яе дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць у гэтай валюце. У Беларусбанку, напрыклад, такія рашэнні прымаюцца спецыяльнай камісіяй.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Беларусі дазволіў пяці банкам не прадаваць у сваіх абменніках, размешчаных на тэрыторыі ўстаноў адпачынку, замежную валюту, здадзеную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика