Як жывеш, сусед?
28.07.2011
—
Новости Общества
|
У інтэрнэце з'явілася паведамленне, што жыхары аднаго са шматкватэрных дамоў у Новасібірску паскардзіліся ў міліцыю на свайго суседа, у кватэры якога жыў... мядзведзь. Суседзяў, дарэчы, абурыў не той факт, што побач жыла дзікая жывёліна, а тое, што гаспадар дрэнна з ёю абыходзіцца. Пасля высветлілі, што гэты мужчына — дрэсіроўшчык у цырку і што ўсе належныя дакументы на жывёлу ў яго таксама ёсць. Калі міліцыя прыехала агледзець кватэру з мядзведзем, звера там ужо не было. Аказваецца мужчына жыў са сваім мядзведзем у кватэры, таму што быў у адпачынку. А як толькі адпачынак скончыўся, дрэсіроўшчык разам з жывёлінай паехаў на гастролі. А якія ў вас стасункі з суседзямі? Уладзімір Навіцкі, будаўнік: — Добрыя ў нас адносіны. Не сварымся. А чаго сварыцца, калі я добры і сусед добры. Але ж ёсць прымаўка: "Суседзяў не выбіраюць". Таму, напэўна, бывае рознае паміж людзьмі. Канфлікты бываюць, калі затопяць адно аднаго, альбо музыку хтосьці гучна ўключае. Арцём Шаўковіч, абітурыент: — З нашымі суседзямі раней вельмі дружна жылі. У госці адзін да аднаго хадзілі. Маці ўвесь час з суседкай каву піла. А потым неяк разладзілася ўсё. Нейкая зайздрасць з'явілася. Пасля гэтага стасункі пагоршыліся.Уладзімір Вашкоўскі, таксіст: — З суседзямі мірна жывём. Сябруем. Нават ключы адно аднаму пакідаем, калі трэба. Каб кветкі, напрыклад, палівалі. Ганна Ларыёнава, швачка: — Я ў інтэрнаце жыву, таму ў мяне шмат суседзяў. Але жывём дружна. Канфлікты, калі бываюць, вырашаем мірна. Калі камусьці што-небудзь не падабаецца, шукаем кампраміс. Затапілі — таксама неяк дамаўляемся. Ёсць, зразумела, такія, што і не разумеюць, калі іх, напрыклад, просіш зрабіць цішэй музыку. Тады ўжо, бывае, і міліцыю клікаць даводзіцца. Аляксей Кушнер, студэнт БНТУ: — Як сказаць, нават не ведаю. Са старымі суседзямі ў нас добрыя адносіны. З новымі — нейтральныя. Неяк мы з імі не ідзём на кантакт. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У інтэрнэце з'явілася паведамленне, што жыхары аднаго са шматкватэрных дамоў у Новасібірску паскардзіліся ў міліцыю на свайго суседа, у кватэры якога жыў......
|
|