Зарабляюць і на кацянятах
28.07.2011
—
Новости Общества
|
У Віцебскай вобласці, паводле інфармацыі абласной падатковай інспекцыі, толькі пяцьдзясят грамадзян афіцыйна прадаюць кацянят і шчанят ад кошак і сабак, якіх трымаюць дома. Таксама больш за дзесяць чалавек афіцыйна іграюць на музычных інструментах на вяселлях і юбілеях, тамадоў усяго 25. Каля дваццаці чалавек займаюцца фатаграфаваннем. Усяго з пачатку года грамадзяне, якія не павінны мець дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, заплацілі адзіны падатак на агульную суму 758 мільёнаў рублёў. Усяго такіх, якія самастойна зарабляюць, каля 3,4 тысячы чалавек. І большасць з іх (звыш 2,9 тысячы) рэалізуе тавары на рынках. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебскай вобласці, паводле інфармацыі абласной падатковай інспекцыі, толькі пяцьдзясят грамадзян афіцыйна прадаюць кацянят і шчанят ад кошак і сабак, якіх...
|
|